Закруцім добрую справу разам!

Вучні і настаўнікі Струкачоўскай школы заўсёды былі актыўнымі ў справах, датычных экалогіі.

Не стаў выключэннем і конкурс “Закруцім добрую справу”, якую арганізавала і праводзіць рэдакцыя газеты “Зара над Сожам”. А ўсё пачалося з таго, што дзяўчаты пятага класа ўбачылі на старонках нашай раёнкі фота сваёй былой аднакласніцы Насці, якая зараз навучаецца ў Кароцькаўскай школе. Газета расказвала, як дзеці сарціруюць адходы. Струкачоўцы не захацелі адставаць і таксама падключыліся да добрай справы. А мы гэтаму толькі рады – чым больш юных эколагаў у нашым раёне, тым лепш.
Нагадваем вам, паважаныя чытачы, што наш конкурс будзе праходзіць да 1 снежня. Каб прыняць у ім удзел, дастаткова прыслаць сваё фота з макулатурай, батарэйкамі ці пласцікавымі накрыўкамі на адрас электроннай пошты: zaranadsozam@post.gomel.by.

Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"