Ірына Вараб’ёва, загадчык Барсукоўскага сельскага дома народных традыцый пра Год гістарычнай памяці

Што для вас значыць Год гістарычнай памяці?

-Для мяне не толькі 2022 год з’яўляецца Годам гістарычнай памяці. Праз усё жыццё я захоўваю памяць пра Вялікую Айчынную вайну: мой дзядуля – франтавік, прайшоў яе з ардэнамі і медалямі. Ён навучыў мяне ўсяму – хіба ж можна пра гэта забыць? Акрамя таго, працую ў адзіным на Кармяншчыне сельскім доме народных традыцый, а традыцыі і памяць – гэта адно цэлае. І нават Калядкі – гэта не проста свята, а своеасаблівы абрад, кожнае дзеянне якога напоўнена сэнсам. Мы захоўваем і нашу гісторыю, і беларускі фальклор, і самабытнасць малой радзімы.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"