У рэдакцыю прыйшла каляда з дзіцячага садка нумар пяць

Вясёлы натоўп уварвайся сёння ў нашу рэдакцыю – гэта к нам прыйшла каляда з дзіцячага садка нумар пяць нашага горада. Зайчыкі і Белачкі, Цыганка, Баба Яга і Каза сваімі святочнымі песнямі, вясёлымі вершамі і шчырымі пажаданнямі шчасця і дабрабыту паднялі нам настрой і наладзілі работу на святочны лад. Маленькія калядоўшчыкі чыталі вершы і сыпалі зерне –ўсё, як патрабуюць традыцыі. А ў замен яны, канешне, атрымалі тое, што прасілі – мяшок цукерак і запрашэнні завітаць у госці яшчэ не адзін раз.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"