Жатва ў КСУП “Імя Валадарскага” пачалася

Старажытны абрад Зажынкі прайшоў сёння на полі КСУП “Імя Валадарскага”. Кіраўнік гаспадаркі Юрый Тачылін, прыбраныя жнеі, прыгожыя веліканы-камбайны і самыя галоўныя героі жатвы камбайнёры і вадіцелі грузавых аўтамабіляў сабраліся, каб падзяліць каравай са збожжа былога ўраджаю і паслухаць благаславенні на будучае жніво.

Традыцыйныя песні і пажаданні лёгкай уборачнай паднялі настрой аграрыям. Свята скончылася, а паляводы адправіліся далей на сваіх “караблях” на залатую кармянскую ніву. Няхай іх праца будзе лёгкай, а ўраджай багатым!

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"