Што чытаюць нашы дзеці?

Карэспандэнты газеты «Зара над Сожам» спыталі у юных жыхароў Кармы, што яны чытаюць у вольны час.

Ксюша Сапажэнка, пяцікласніца сярэдняй школы №1:

– Самым маім любімым творам з’яўляецца верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”. Я нават ведаю, што Юрый Гагарын менавіта пасля таго, як пачытаў яго, вырашыў стаць касманаўтам. Таксама і ў нашым раёне ёсть свае пісьменнікі, вершы якіх я бачыла ў раённай газеце.

Дзіма Шутоў, сямікласнік гімназіі:

– Я не магу аддаць перавагу толькі аднаму аўтару ці твору, але вызначыў для сябе найбольш адметныя жанры. Мне падабаецца, як пісаў пра вайну Васіль Быкаў, люблю чытаць невялікія апавяданні пра прыгоды. Таксама лічу цікавымі басні Кандрата Крапівы – яны вясёлыя і павучальныя.

Кірыл Саламаха, васьмікласнік гімназіі:

– Прызнацца, я не так шмат чытаю, на беларускай мове ў тым ліку, але творы, якія мы праходзім у школе я памятаю, яны мне здаюцца цікавымі. Так, больш усяго мне спадабаліся «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Незагойная рана» Васіля Быкава, а таксама люблю казкі.

Кіра Сімакова, пяцікласніца гімназіі:

– Я люблю чытаць, а беларускіх пісьменнікаў – асабліва. Мой любімы беларускі літаратурны дзеяч – Францыск Скарына, а самымі лепшымі творамі лічу вершы «Мой родны кут» і «На рэчцы зімою» Якуба Коласа.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"