Пятница, 16 мая, 2025
ОБЩЕСТВО

Чым жыла Кармяншчына

1950 г. 5 лютага. Шырока разгорнута падрыхтоўка да выбараў у Вярхоўны Савет СССР у калгасе імя Карла Маркса Валынцаўскага сельскага Савета. Агітпункт стаў сапраўдным цэнтрам агітацыйна-масавай работы. Тут ёсць газеты, часопісы, выбарчая літаратура. З пачатку апублікавання Указа аб назначэнні выбараў агітатары вядуць сярод насельніцтва масава-растлумачальную работу.


1960 г. 20 лютага. Днямі па ініцыятыве камсамольскай арганізацыі ў Вынашаўскім сельскім клубе калгаса “Перамога” быў праведзены вечар на тэму “У чалавека ўсё павінна быць прыгожым”. Камсамольцы ў сваіх выступленнях гаварылі аб маральным вобліку сучаснага чалавека.


1970 г. 12 лютага. У Ворнаўскай сярэдняй школе на сходзе вучні школы вырашылі стварыць музей У. І. Леніна. Цяпер яны збіраюць матэрыялы. Сабрана іх ўжо нямала: адны расказваюць аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці правадыра, другія – аб яго паплечніках-рэвалюцыянерах. Рабяты таксама перапісваюцца з людзьмі, якія атрымалі ордэн Леніна.


1980 г. 12 лютага. Традыцыйна ў сярэдняй школе №1 право-дзяцца сустрэчы з выпускнікамі, цяпер перадавікамі вытворчасці, студэнтамі. Нядаўна адбылася сустрэча вучняў дзевятых і дзесятых класаў з курсантамі ваенных вучылішчаў, якія прыехалі дамоў у водпуск. Былыя выхаванцы М. Куцанкоў, М. Яцкевіч і А. Лашкевіч расказвалі аб сваім курсанцкім жыцці, адказвалі на шматлікія пытанні.


1990 г. 24 лютага. Падведзены вынікі абласнога конкурсу на педагагічныя тэмы, у якім прынялі ўдзел рэдакцыйныя калектывы многіх газет вобласці, аблтэлерадыёкамітэты. Першае месца з уручэннем грашовай прэміі заваявала Кармянская раённая газета “Зара над Сожам”, другое – Рэчыцкае аб’яднанае “Дняпровец” і Светлагорская райгазета “Агні камунізму”.
Падрыхтавала Кармянская цэнтральная бібліятэка