Салдаты Вялікай Айчыннай
Ветэраны Вялікай Айчыннай вельмі рэдка ўспаміналі вайну, нехаця распавядалі пра ўдзел у баявых дзеяннях, пра час, праведзены на фронце, пра свае баявыя ўзнагароды. Можа, крыху саромеліся, перад маладым пакаленнем, за першыя, вельмі няўдалыя, для Чырвонай Арміі, абарончыя баі; за тое, што вайна паставіла іх ва ўмовы выбара і што, у сілу розных акалічнасцей, многім з іх, не з першых дзён вайны, давялося абараняць родную зямлю ад ворага; а можа не хацелася ўспамінаць пра перанесеныя цяжкасці ў час баёў, бо кожны дзень, кожная гадзіна, кожная хвіліна на фронце ставіла перад імі пытанне аб жыцці і смерці. Пра сапраўдныя матывы такіх паводзін франтавікоў можна толькі здагадвацца. Несумненна адно, яны ўнеслі важкі асабісты ўклад у разгром ненавіснага ворага. Вярнуўшыся дадому пераможцамі, апантана кінуліся аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. Выдатныя цесляры, муляры, пячнікі, вярталі да жыцця цэлыя вёскі. Пасляваенная праца стала для іх другім, толькі мірным, фронтам. Амаль да сярэдзіны 60-ых гадоў, франтавікоў можна было вызначыць па гімнасцёрцы ваеннай пары, якая, быццам, апаленая полымем вайны, прыліпла да іх целаў. Гэта быў нязменны элемент іх адзення ў працоўныя і святочныя дні.
Гонарам за сваіх ветэранаў-землякоў, напаўняецца сэрца, калі пачынаеш знаёміцца з дакументамі перыяда Вялікай Айчыннай вайны. Дастойна прайшоўшы дарогамі вайны, амаль усе яны былі ўзнагароджаны баявымі медалямі і ордэнамі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
8 лістапада 1943 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР быў заснаваны адзін з самых шаноўных ордэнаў – ордэн Славы I, II і III ступені. Гэтым ордэнам узнагароджваліся асобы радавога і сяржантскага складу Чырвонай Армі за асабістую адвагу і мужнасць, праяўленыя ў час правядзення баявых дзеянняў.
Сярод тых, хто быў прадстаўлены да ўзнагароды гэтым ордэнам былі і нашы землякі – Фёдар Фёдаравіч Дзенісенка і Якім Андрэевіч Ігнаценка.Фёдар
Нарадзіўся ў 1921 годзе. У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1943. Воінскае званне – старшы сяржант. Камандзір кулямётнага разліку 830 стралковага палка 238 стралковай Карачаўскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі. Вось вытрымкі з узнагароднага ліста:
«В боях за дер. Церненты 20.1.45 г. Огнем своего пулемета уничтожил два расчета ручных пулеметов и истребил до 10 солдат и офицеров противника. В боях за дер. Жандово, Желявна, Приватно 21.1.45г., умело ведя огонь еще уничтожил огневую точку противника и убил 6 автоматчиков. Умело маневрируя на поле боя фланговым огнем поддерживал успешное продвижение вперед. Своими правильными действиями способствовал успешному овладению населенными пунктами. Достоин награждения орденом Славы III степени 08.2.45г. Командир стрелкового полка майор Захаров.
Во время боя за населенный пункт Омулово 22.1.45г. Пруссия батальону было приказано изменить направление удара. Для прикрытия отхода ст. сержант Денисенко со своим станковым пулеметом был поставлен на фланг. В это время противник перешел в контратаку. Несмотря на сильный огонь противника он не отошел ни на шаг. Ведя огонь по противнику уничтожил до 10 атакующих немцев. Контратака немцев была отбита.
Достоин награждения орденом Красного Знамени. Командир стрелкового полка майор Захаров».
Нарадзіўся ў 1913 годзе. З кастрычніка 1943 года ўдзельнік ваенных дзеянняў у складзе 862 стралковага палка 197-й стралковай Бранскай Чырвонасцяжнай дывізіі Беларускага фронта. Наводчык гарматы батарэі 45 мм пушак. У ваеннай біяграфіі Якіма Андрэевіча адзначаны ўдзел у партызанскім руху на Кармяншчыне, нямецкі палон у пачатку вайны і лёгкае пулявое раненне.
Да ордэна Славы III ступені прадстаўлен у 1944годзе. Апісанне яго подзвіга прыведзена з ўзнагароднага ліста:
«В боях с немецкими захватчиками за деревню Дуброво Полесской области 3 февраля 1944 года товарищ Игнатенко из 45мм пушки прямой наводкой уничтожил 2 пулеметные точки и 9 гитлеровцев.
В боях за деревню Притыка 5 февраля, товарищ Игнатенко выкатил пушку в боевые порядки пехоты и прямой наводкой уничтожил 1 ДЗОТ и 6 гитлеровцев.
Выводы: За уничтожение живой силы и техники противника, что содействовало успеху проводимой операции – достоин награждения орденом Славы III степени. Командир 862 стр. полка майор Кожевников».
Калі чытаеш радкі з ўзнагародных лістоў воінаў, то разумееш, што Вялікая Перамога кавалася і вось з такіх, асобных гераічных учынкаў салдат, афіцэраў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў.
У кожнага пакалення свае жыццёвыя арыенціры. Але заўсёды трэба памятаць гераічнае мінулае, працоўны гераізм сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ўсім сваім жыццём заклалі моцны падмурак дасягненняў сённяшняга часу.
Уладзімір Сафонаў