Понедельник, 26 мая, 2025
АГРАРНЫЙ СЕКТОР

Лета, «Зажынкі» – залатая пара

Зажинки«Сабрала нас сёння поле спелае, поле жытнёвае. І гаспадароў, і камбайнёраў, каб разам спяваць, ніву праслаўляць, у добры час зажынаць» – такімі словамі пачаўся абрад зажынак у КСУП «Саўгас «Кармянскі». Вядучая Людмила Багдановіч прывітала ўсіх прысутных. А сабраліся тут камбайнёры, дырэктар сельгаспрадпрыемства Яўген Вараб’ёў, ідыёлаг установы Галіна Андрэева, старшыня Кароцькаўскага сельскага Савета Аляксандр Уласаў.
Любоў Аркадзьяена расказала, што жніво – самая галоўная і адказная падзея у жыцці хлебароба. Сяляне казалі: «Будзе жыта – будзе і жытка», «Жні жыта у пору – будзе што вазіць ка двору».
Затым галоўная жняя Ліка Радзеўская уручыла першы, сёлетні, снапок Яўгену Мікалаевічу. Традыцыйна яго ставілі ў покуце да спаса, а затым асвячалі ў царкве. Увосень гэтым зернем засявалі ніву, каб атрымаць добры ўраджай.
Па традыцыі  культработнікі частавалі камбайнёраў караваем, каб яны набраліся моцы ад сонечнага хлеба і прагі працы. Пажадалі хлебаробам здароўя, добрага надвор’я і багатага ўраджаю. А каб весялей працавалася і быў добры настрой, у выкананні фальклорнага калектыву «Світанак» прагучалі песні.
Наталля Радзеўская, мастацкі кіраўнік

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"