Усё лепшае – Беларусі. Акцыя «МАЁЙ КРАІНЕ» адбылася у Карме
Нумары мастацкай самадзейнасці, вырабы майстроў-рамеснікаў, фота-выставы, тавары ткацкай фабрыкі: ільняныя сурвэткі, абрусы, бялізна, кулінарныя і печаныя прысмакі – усё гэта было шырока прадстаўлена на свяце “#Маёйкраіне”, якое прайшло ў суботу, 15 ліпеня, на плошчы Кармы.
Сваімі дасягненнямі з жыхарамі і гасцямі раёна дзяліліся грамадскія аб’яднанні, установы і арганізацыі Кармяншчыны. Асабістыя перамогі і добрыя справы стануць набыткам грамадскасці і будуць ацэнены належным чынам. Ініцыятарамі праекта сталі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны кардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Мэта акцыі – прыцягнуць грамадзян, у першую чаргу моладзь, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць краіны, а таксама прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны.
У Карме адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні Кармянскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Сідарава. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам і выказала ўпэўненасць, што яно яднае людзей, паказвае іх любоў, павагу і гонар за нашу Беларусь.
Паказальныя выступленні па затрымцы злачынцы паказалі супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы. Службовая аўчарка паспяхова справілася са сваёй справай. Злачынца быў затрыманы і абясшкоджаны. У скверы за цэнтрам культуры была арганізавана выстава спецтэхнікі раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Тут можна было паспрабаваць сябе ў ролі пажарнага, апрануцца ў спецабмундзіраванне.
З канцэртнай праграмай выступіў народны вакальны ансамбль “Славянская душа”, народны ансамбль гарманістаў “Кармянскія прымакі”. Затым з прысутнымі сваім майстэрствам падзяліўся вакальны калектыў “Перепела” ААТ “Гомельбудматэрыялы”.Працавалі тэматычныя пляцоўкі, на якіх былі прадстаўлены дзіцячыя малюнкі “Беларусь сінявокая”, выстава друкаваных выданняў і фатаграфій рэдакцыі газеты “Зара над Сожам” “85 гадоў разам з газетай”. Праводзіліся акцыі: ад раённага аб’яднання прафсаюзаў “Звярнісь да прафсаюзаў”, РК ГА “БРСМ” “Толькі разам, толькі наперад”, РГА “Белая Русь” “Люблю цябе, мая краіна”.
Завяршылася свята дыскатэкай “Даеш, моладзь”. Юныя жыхары Кармы змаглі паспрабаваць сябе ў ролі дзі-джэяў.
Віктар Ільюшчанка
Больш фота — https://ok.ru/korma.zary/topic/67030273977272