Лужок запрашае на бліны
Іменна блінам было прысвечана свята, якое адбылося ў весцы Лужок каля сельскага Дома культуры. Калі мы сюды прыехалі разам з метадыстамі цэнтра культуры і вольнага часу Вольгай Захарэнка і Кацярынай Якутовіч, нас сустракаў прыгожа ўбраны падворак з вышыванымі ручнікамі, абрусамі, багатымі сталамі з рознымі смачнымі стравамі, якія прыгатавалі самі клубныя работнікі, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Праграму вялі дырэктар Лужкоўскага СДК Алена Семчанка і яго мастацкі кіраўнік Надзея Касцюкова. У цікавых конкурсах, спаборніцтвах удзельнічалі і старыя і малыя. Яны таксама спрабавалі знайсці адказы на каверзныя пытанні, загадкі.
Колькі было радасці і слоў удзячнасці, калі гледачы спрабавалі смачныя бліны з розным начыннем, у смятане, мёдзе.
Напрыканцы Вольга Захарэнка спытала: “Спадабалася мерапрыемства і ці трэба такое праводзіць часцей?”. Усе дружна адказалі: “Так”.
Будзем чакаць наступнага свята, мабыць у Дубавіцы. Што нам прапануюць яны, мы расскажам у наступны раз.