Заўтра ў Гомелі вызначать лепшых чытальнікаў у конкурсе “Захаваем свет разам!”
Заўтра ў Гомелі пройдзе 4 выніковы тур 12 абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Гомельскай вобласці, 80-годдзю Анатоля Грачанікава і 100-годдзю Леаніда Гаўрылава
З пачатку года па ініцыятыве пісьменніцкай арганізацыі вобласці прайшлі тры туры названага конкурсу чытальнікаў, у якім прынялі ўдзел звыш паўтары тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназій, навучэнцаў прафтэахдукацыі.
На абласны трэці завочны тур, які прайшоў 15 красавіка, аддзеламі адукацыі гаррайвыканкамаў і асобнымі ўстановамі адукацыі даслана 89 відэазапісаў. У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе, усе відэазапісы былі ўважліва прагледжаны аўтарытэтнай камісіяй, у саставе якой працавалі пісьменнікі, журналісты, артысты тэатра і кіно. У выніку да 4 тура дапушчана 16 фіналістаў (гл. дадатак №1).
Па выніках 4 тура будуць вызначаны лаўрэаты – уладальнікі дыпломаў 1,2,3 ступені і Гран-пры. Па дамоўленасці з упраўленнем адукацыі аддзелы адукацыі раёнаў прэміяльна заахвоцяць настаўнікаў, якія падрыхтавалі фіналістаў абласнога конкурсу чытальнікаў і лаўрэатаў, уладальніка Гран-пры.
ФІНАЛІСТЫ
трэцяга абласнога этапа XII абласнога конкурса чытальнікаў
«Захаваем свет разам!»
№ п/п |
Прозвішча ўдзельніка |
Школа, клас |
Назва, аўтар твора |
Прозвішча настаўніка |
1 |
Меджумаеў Ілля Сяргеевіч |
СШ №12, 11 «П» 17 гадоў |
«Сентымен- тальны раманс», А. Грачанiкаў |
Бальсевіч Алена Пятроўна |
2 |
Смялоў Герман Сяргеевіч |
5 клас, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Губіцкая базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна” |
А.Грачанікаў “Крывавая балада” |
Рыбік Антаніна Іванаўна |
3 |
Лісіменка Сафія |
9 клас, ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Навабеліцкага раёна г. Гомеля |
А.Грачанікаў “Латарэйны білет” |
Грабанкова Н.Я. |
4 |
Малюк Валерыя Уладзіміраўна |
7а, ДУА “СШ №2 г. Ельска” |
Р. Бабчанок, “Не пакідайце, людзі, маці”. |
Мішота Алена Васільеўна |
5 |
Кошман Елізавета Аляксандраўна |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Калінкавічы” 10 клас, 16 год |
Мікола Ждановіч “Сяброўская” |
Карнiенка Iнна Мiкалаеўна, |
6 |
Анішчанка Дар’я Пятроўна |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Нароўлі” 9 клас |
А.Грачанікаў “Крывавая балада” |
Максіменка Алена Міхайлаўна |
7 |
Грынкевіч Марыя Паўлаўна |
ДУА “Акцябрская раённая гімназія”, 11 клас |
А.Грачанікаў. “Школа танцаў” |
Крэч Таццяна Сяргееўна |
8 |
Скалава Алена Аляксандраўна |
2 курс, група ІБ-22 Установа адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж» |
Уладзімір Верамейчык «Вясна ў Рэчыцы» |
Кухарэнка Алена Уладзіміраўна |
9 |
Радчыкаў Ілья Фёдаравіч |
Сярэдняя школа №2 г.Рагачова імя В.М. Калеснікава» 6 клас, 26.04 дзень нараджэння |
А.Грачанікаў “Скончыўся бег…” |
Кісялева Лілія Анатольеўна |
10 |
Шапавалава Ангеліна Аляксандраў- на |
«Дварэцкі яслі-сад-сярэдняя школа імя В.В. Скрыганава» Рагачоўскага раёна |
Я.Калашнікаў “Мядзведжая лекарка” |
Сляпухіна Ганна Мікалаеўна |
11 |
Рубан Вікторыя Анатольеўна |
ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Хойнікі”, 9 клас |
А.Грачанікаў “Зямля бацькоў” |
Лагвінец Таццяна Леанідаўна |
12 |
Болсун Ірына Міхайлаўна |
Дзяржаўная установа адукацыі “Палескі яслі-сад – сярэдняя школа Чачэрскага раена, 9 клас |
М. Болсун “Чачэрскі край” |
Геўрасева Надзея Васільеўна |
13 |
Макарэвіч Станіслаў Юр’евіч |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чырвоненская сярэдняя школа” Жыткавіцкага раёна |
Анатоль Грачанікаў “Крывавая Балада” |
Купрацэвіч Валянціна Мікалаеўна, |
14 |
Палівач Ян Аляксандравіч |
9 класс ДУА «Ліскоўская сярэдняя школа» Рэчыцкага раёна |
Анатоль Грачанікаў “Латарэйны білет” |
Палівач Святлана Рыгораўна |
15 |
Савасцеенка Міліца Валер’еўна |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1г.Светлагорска” |
Ніна Шклярава “Споведзь” |
Жураўлевіч Анастасія Адамаўна |
16 |
Маручок Андрэй Іванавіч |
7 класс, Дзяржаўная ўстанова адукцыі “Малажынская сярэдняя школа” Брагінскага раёна |
А. Грачанікаў “Зямля бацькоў” |
Харко Святлана Іванаўна |