Свята ў гонар Беларусі пройдзе Ў Карме ў суботу
Патрыятычная акцыя “Маёй краіне” пад дэвізам “Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй” стартавала ў Беларусі. Галоўная яе мэта – прывабіць увагу людзей да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць усяго грамадства, прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, здаровага ладу жыцця.
Удзел у акцыі прымае і наш раён. Маштаб мерапрыемстваў, якія ўжо пачаліся і будуць ісці ў суботу ўвесь дзень, абяцае здзівіць. Жыхары і госці Кармяншчыны змогуць наведаць розныя тэматычныя пляцоўкі, арганізаваныя грамадскімі аб’яднаннямі і арганізацыямі раёна. Кожная з іх прадэманструе дасягненні і гонар землякоў, нашы агульныя мэты і імкненні. Шмат цікавага для сябе знойдуць як дзеці, так і дарослыя. Атракцыёны, конкурсы, цікавыя віктарыны, а таксама выяздны гандаль не дадуць сумаваць.
Абавязкова прыходзьце на свята, прысвечанае нашай краіне і людзям!
Таццяна Кулакова