Жыта ў полі зашасцела – сёння кожны на жніве!
Традыцыйны для гэтай пары абрад Зажынак прайшоў 20 ліпеня на адным з палёў КСУП “Імя Валадарскага”. Тут прысутнічалі шаноўныя госці.
Абрадавыя песні і загаворы, благаславенні на багаты ўраджай сталі асновай рытуала. Першы снапочак зжаты, першы крок зроблены – наступіла гарачая пара!
Але справа не чакае. Камбайнёры, крыху адпачнуўшы, рушылі далей у поле на сваіх велізарных машынах, наперадзе яшчэ багата справы.