«Свята» падаравала свята

На мінулым тыдні на сцэне гарадскога Дома культуры выступаў заслужаны калектыў рэспублікі — ансамбль народнай музыкі “Свята”, шмат гадоў якім кіруе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў. Такога канцэрта нашы кармянцы не бачылі вельмі даўно. Прыгожыя галасы вядучых салістаў, вядомыя і новыя песні, выдатная харэа-графія – усе гэта гледачы прымалі цепла, дружнымі апладысментамі. Пасля канцэрта Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў напісаў пажаданні чытачам раённай газеты. Затым у Кароцькаўскім Доме культуры адбыўся канцэрт для жыхароў гэтага аграгарадка.
Віктар Ільюшчанка
Фота С. Драчова.