Свята вандруе па краіне

Першыя вераснёўскія дні на Беларусі поўняцца не толькі ўрачыстасцю Дня ведаў, але і ўзнёслай духоўнасцю, якая напаўняе наш край дзякуючы святкаваню Дня беларускага пісьменства, прысвечанага ўшанаванню роднай мовы, кнігі, друкаванага слова. Гэта свята не толькі тых, хто стварае кнігі, але і ўсіх, хто любіць і шануе родную мову.


Узнікла яно не стыхійна: у 1990 годзе з нагоды святкавання 500-годдзя з дня нараджэня ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны на Беларусі разгарнуліся асаблівыя ўрачыстасці, і ў Міністэрстве культуры і друку ўзнікла задума спалучыць набыткі Скарынаўскага свята з традыцыямі ўшанавання хрысціянскіх каштоўнасцей і нацыянальных святыняў. Прэзідыум Вярхоўнага Савета рэспублікі 25 мая 1994 года зацвердзіў адпаведны ўказ. З гэтага часу Беларусь святкуе Дзень беларускага пісьменства і друку ў першую нядзелю верасня.


 З 1998 года свята набыло назву Дзень беларускага пісьменства. За час яго існавання склаліся ўжо пэўныя традыцыі арганізацыі і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. Так, напярэдадні святкавання ў горадзе праходзіць навуковая канферэнцыя, а таксама навукова-творчая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. Само свята распачынаецца тэатралізаваным шэсцем прадстаўнікоў гарадоў – цэнтраў беларускага кнігадрукавання.


У розных кутках горада прахо-дзяць канцэрты прафесійных і самадзейных артыстаў, наладжваюцца сустрэчы з літаратарамі, выставы, кіжныя кірмашы. На ўрачыстай частцы ідзе размова пра культурна-асветніцкія, выдавецка-паліграфічныя дасягненні нашай краіны, адзначаюцца пераможцы кнігавы-давецкай дзейнасці. Свята беларускага пісьменства штогод вандруе па беларускай прасторы, разгортваецца па ўсёй краіне, а яго цэнтрам выбіраюцца гарады і мястэчкі, звязаныя з памятнымі гістарычнымі падзеямі, асветніцтвам і кнігадрукаваннем. Цэнтрам першага святкавання стаў гістарычны горад Полацк. Ён жа прымаў гасцей і ў 2003 годзе, калі і быў адкрыты помнік Сімяону Полацкаму, а таксама помнік літары “Ў”. У 1995 годзе Свята беларускага пісьменства перамясцілася ў Тураў.


І гэты горад таксама двойчы станавіўся цэнтрам падзеі: у 2004 годзе Дзень беларускага пісьменства вярнуўся на Тураўшчыну. Навагрудак сустракаў гасцей у 1996 г., а святкаванні разгортваліся і ў Любчы. Да таго ж у в. Лаўрышава каля Навагрудка быў адкрыты помнік святому Елісею Лаўрышскаму. У 1997 годзе свята ладзілася ў Нясвіжы, дзе здаўна разгортвалася культурнае жыццё. У 1998 годзе цэнтрам урачыстасцей стала Орша, а ў 1999 годзе кнігавыдавецкае свята ўпрыгожыла і расквеціла Пінск. Старажытны горад Заслаўе прымаў ўдзельнікаў і гасцей святкавання ў 2000 годзе. Легендарны Мсціслаў стаў цэнтрам Свята кнігі ў 2001 годзе.


Менавіта тут быў урачыста адкрыты помік Пятру Мсціслаўцу. У 2002 годзе весела і спеўна разгарнулася святкаванне Беларускай кнігі ля сцен Мірскага замка і на плошчы мястэчка Мір. У 2005 годзе зачароўвала ўдзельнікаў чарговага Свята пісьменства, гасцей і саміх берасцейцаў Белая вежа, што ўзвышаецца амаль ля цэнтра Камянца, на беразе ракі Лясная. Паміж шматлікіх тэматычных выставак ганаровае месца заняла прысвечаная 60-годдзю Перамогі. Быў урачыста адкрыты музей народнай творчасці і карцінная галерэя “Фестываль кнігі і прэсы”. У 2006 годзе зладжана правялі духоўна-асветніцкае мерапрыемства Паставы, якія з’яўляюцца сталіцай Міжнароднага фестывлю народнай інструментальнй музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.


Менаіта тут традыцыйны конкурс “Мастацтва кнігі” ўпершыню набыў статус Нацыянальнага, з’явілася і новая традыцыя – разам з дыпломам узнагароджваць пераможцаў і статуэткай “Залаты фаліянт”. Таксама з нагоды Свята беларускай кнігі ў Паставах адбылося адкрыццё помніка Канстанціну Тыўзенгаўзу. На наступны, 2007 год, у шматлюдны маляўнічы тэатр ператварыўся Шклоў. Святочныя мерапрыемствы распачаліся тут з літургіі ў Спаса-Прэабражэнскай Царкве. Памятным знакам святкавання ў Шклове засталія помнікі Сямёну Зорычу і Усяславу Чарадзею, а таксама раённы краязнаўчы музей. У 2008 годзе святкаванне ладзіў Барысаў.


Менавіта тут да 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства адбылося адкрыццё помніка прызу Нацыяальнага конкурсу “Залаты фаліянт”, а таксама мемарыяльнай дошкі Івану Каладзею. У 2009 годзе святкаванні разгарнуліся ў Смаргоні. Тут таксама не абыйшлося без памятных падзей, адной з якіх стала тэатралізаванае шэсце ў фальварку Мацея Бурачка (Францішка Багушэвіча), а затым і адкрыццё помніка беларускаму паэту. Таксама гледачы маглі ўбачыць замалёўкі з гісторыі края часоў “мядзведжай” акадэміі, першай сусветнай вайны.
Падрыхтавала Алеся ШУЦІКАВА