Ушанавалі памяць герояў

5 кастрычніка ў скверы за Домам культуры, каля магілы міліцыянераў, што загінулі ў час кулацкага мецяжу, сабраліся прадстаўнікі раённага вы-канаўчага камітэту, вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх устаноў. Пры іх удзельніцтве адбыўся мітынг, прысвечаны ге-роям-рэвалюцыянерам, якія змагаліся дзеля незалежнасці свайго народа.


Кароткая, але вельмі эмацыянальная прамова была ў намесніка старшыні райвыканкама Т.В. Шэхцер. Яна падкрэсліла значнасць святочнай даты – 93-годдзе перамогі пралетарыяту над буржуазіяй. Таксама Таццяна Валянцінаўна нагадала ўсім, хто сабраўся, імёны герояў, у гонар якіх названы вуліцы ў гарадскім пасёлку, і заклікала падтрымліваць тыя прынцыпы, за якія змагаліся і загінулі нашы землякі. Затым прадстаўнікі працоўных калектываў ўсклалі вянкі і кветкі на магілу змагароў за сацыялізм. Потым слова было прадастаўлена дэпутату раённага Савета дэпутатаў, рэдактару раённай газеты “Зара над Сожам” Т.І. Клімавай.


Сваё выступленне Таццяна Іванаўна пачала з невялікага гістарычнага экскурса на тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі.Таксама яна адзначыла тую важнасць, якую мела гэтая падзея для ўсёй Беларусі і нашай малой Радзімы. Усе, хто сабраўся, падтрымалі прамоўцаў апладысментамі. Мітынг быў сціплым, досыць прыемным і чуллівым. Здавалася, нават прырода плакала па сваіх героях – на працягу ўсяго мерапрыемства ішоў дождж.
Таццяна Кулакова
Фота В. Ляхновіч