Аб пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак

ЛукашенкоПрэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку засмучаюць паводзіны Расіі адносна абмежавання паставак беларускай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 лістапада на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам.

Беларускага лідэра паводзіны расійскіх улад не проста здзіўляюць, а засмучаюць. Калі ў бліжэйшы час не будзе нарамалізаваны гандаль паміж дзвюма краінамі, кіраўніцтва нашай краіны будзе вымушана рэагаваць. Ствараецца такое ўражанне, што на прыкладзе Беларусі, збіраюцца некага правучыць.

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заўважыў, што ў гэтай сітуацыі трэба сесці і дамовіцца. Але гэта начыста адмятаецца з расійскага боку.

«У нас ёсць закон, мытныя пагадненні, мы заўтра пачынаем работу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Якія могуць быць перашкоды ў пастаўках тавараў?!» — сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў аб дамоўленасці бакоў, павінна быць прамое бесперашкоднае перамяшчэнне тавараў, грузаў, рабочай сілы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўзяў гэтыя пытанні на кантроль.

Па словах Прэзідэнта, складаецца такое ўражанне – ўсё робіцца, асабліва ў адносінах мясной прадукцыі, каб выраслі цэны ў Расійскай Федэрацыі. Беларусь пастаўляе ж прадукцыю па самых нізкіх цэнах.

«Прытым нам кажуць адкрыта, што мы перапрацоўваем сыравіну, купляем штосьці на Захадзе. Але мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі і з прэм’ерам, што гэта не ёсць парушэнне эмбарга, — прадоўжыў беларускі лідар.  Я адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сёння у нашых суседзяў узніклі праблемы са збытам сыравіны, яны гатовы яе пастаўляць у Беларусь па зніжаных цэнах. Калі краіна на працягу года заробіць крыху грошай, то гэта ж нядрэнна.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусі трэба вяртаць крэдыты Расіі. Беларускі лідэр прывеў некалькі прыкладаў, калі партыя таварў адпраўлялася ў Манголію, а яе затрымалі дзесці ў Бураціі і вярнулі назад. Па словах прэзідэнта Расіі, ніхто не перашкаджае беларусам перапрацоўваць сыравіну, але толькі без прамога транзіту. Пастаўляюць у Казахстан. Расіяне кажуць, што ёсць насцярожанасць, што з Казахстана завязуць у Расію. Дык трэба кантраляваць казахаў, каб не завезлі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь стараецца дапамагчы збіць цану на тавары ў Расіі, прапануючы больш танную беларускую прадукцыю.

Ён параіў расійскаму боку разабрацца «з розным жуллём, якое на гэтым жыруе, з гандлярамі і іншымі».

«Нам трэба ўстараняць усялякія бар’еры. Сяброў у нас у свеце вы ведаеце колькі. І вы ведаеце, якая пазіцыя ў іншых дзяржаў. Таму давайце не страчваць плячо адзін аднаго», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Не трэба думаць, што Беларусь меншая, чым Расія, і яна ні на што не здольная. Мы вельмі нават многае можам. І мы ніколі не кідалі Расію. Не кінем і ў гэтай сітуацыі. Мы на гэтым сабе карысць шукаць не маем намеру. Гэта наша Расія, і мы яе будзем абараняць, як сваю тэрыторыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"