450-годдзю Кармы прысвячаецца

Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- вінакурны завод
Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- вінакурны завод

 

Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- млын
Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- млын

Эканамічнае развіццё маёнтка Стэфанава (канец XIX, пачатак ХХ стагоддзяў)

Сярод унікальных адметнасцяў беларускага краю асаблівае месца належала мястэчкам – вельмі цікавай, шматграннай з’яве, феномену нашага мінулага. Гэтыя паселішчы адыгрывалі надзвычай важную ролю ў развіцці беларускіх земляў, выконваючы адмысловыя эканамічныя, адміністрацыйныя і культурныя функцыі. Яны выступалі пасрэднікамі паміж гарадамі і сельскай мясцовасцю. Праз шчыльную сетку мястэчак гарады распаўсюджвалі свой уплыў на значныя тэрыторыі. Многія мястэчкі нароўні з гарадамі, з`яўляючыся экана-мічнымі, культурнымі і адмі-ністрацыйнымі цэнтрамі бліжэйшага наваколля, мелі функцыю арганізаванага ўзд-зеяння на яго.
Аб занятках насельніцтва мястэчка Карма я ўжо ўзгадваў. Вельмі шкада, што у мяне няма звестак аб занятках уладальнікаў Кармы – памешчыках Быкоўскіх. Аднак у дадзеным артыкуле пойдзе гаворка аб тэрыторыі, якая зараз уваходзіць у склад Кармы, а ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя з’яўлялася самастойнай адміністрацыйнай адзінкай. Гэта маёнтак Стэфанава Рагачоўскага павета (калісьці знаходзіўся на ўскраіне населенага пункту Сырск (або Сарск)). Маёнтак Стэфанава разам з гаспадарчым комплексам (млынам і заводам па выпрацоўцы спірту) захаваўся да нашага часу. У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя фальварак Стэфанава (колькасцю 45 душ) належыў памешчыкам Дорыя-Дзерналовічам (каталікам па веравызнанні). Аднак у дадзеным артыкуле пойдзе гаворка не аб саміх Дорыя-Дзерналовічах, а аб эканаміч-ным развіцці іх гаспадаркі.
У пачатку XX стагоддзя вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства. З развіццём капіталістычных адносін на вёсцы, павелі-чэннем колькасці сельскага насельніцтва яго прадукцыйныя сілы ўзраслі. З пашырэннем ворнага кліна агульная пасяўная плошча таксама павялічылася. Хутчэй за ўсё пашыраліся пасяўная плошча і збор найбольш даходных, тэхнічных і кармавых культур (бульбы, лёну, канаплі). Сярод іх першае месца займала бульба. З 1899 па 1913 гг. пасяўная плошча бульбы ў Беларусі складала 47,1% ад агульнай пасяўной плошчы. Беларусь заставалася адным з найбуйнейшых рэгіёнаў Расійскай імперыі па вытворчасці гэтай культуры. Асноўную масу таварнай бульбы перапрацоўвалі на спірт – гэта сведчыць аб інтэнсіўным развіцці вінакурства. З 1901 да 1913 гг. колькасць бровараў у Беларусі ўзрасла на 30,1% (або з 484 да 630), а колькасць перакуранай бульбы – з 22,7 млн. да 31,9 млн. пудоў. На спірт таксама перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн. да 2,9 млн. пудоў збожжа. Большая частка спірту паступала на продаж ў Пецярбург, Кіеў, Адэсу, Маскву, Цвер. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле.
У 1900 г. большая частка памешчыкаў валодала фабрыкамі і заводамі з колькасцю рабочых да 20 чалавек і толькі 23% памешчыкаў мелі адносна буйныя прадпрыемствы з колькасцю наёмных работнікаў звыш 51. Сярод купцоў была меншая ўдзельная вага дробных прамысловых прадпрымальнікаў і некалькі вышэй сярэдніх і буйных. Мяшчане валодалі пераважна невялікімі фабрыкамі і заводамі (у асноўным з колькасцю рабочых да 30). Трэба заўважыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX стст. прамысловасць Беларусі была накіравана на перапрацоўку прадуктаў сельскай гаспадаркі, а таксама мясцовай сыравіны. Большасць мелкіх аб’ектаў прамысловасці знаходзілася ў сельскай мясцовасці.
Не стаў выключэннем і маёнтак Стэфанава Рагачоўскага павета. У пачатку XX ст. маёнтак Стэфанава належыў Аляксандру Дорыя-Дзерналовічу. Менавіта ён вырашыў перавесці вытворчасць у сваім маёнтку на новы капіталістычны шлях развіцця. У маёнтку існаваў млын, па некаторых звестках працаваўшы ад энэргіі, якую браў ад ручая, што працякаў недалёка ад яго. У 1913 годзе гаспадарчы комплекс у маёнтку Стэфанава дапоўніў вінакурны завод. Увесь гаспадарчы комплекс (млын і вінакурны завод) абслугоўвалі ад 10 да 15 чалавек. Абсталяванне А. Дорыя-Дзерналовіч закупіў за мяжой – гэта былі адзін паравы пралётны кацёл польскай фірмы «В.Фицнеръ и К.Гампер» (паверхня нагрэву складала 179 кв. фунтаў і працоўным ціскам 6 атмасфер), паравы гарызантальны рухавік ў 40 конскіх сіл з перадатачнай трансмісіяй, помпа амерыканскага інжынера Ворцінгтана і інжэктар да паравога катла і др.
Гадавая прадукцыйнасць такога прадпрыемства была прыкладна 11 – 12 тысяч вёдзер (1 вядро – 12 літраў) сырога хлеба-бульбянога саракаградуснага спірту ў год, а мукі і круп – па патрабаванні.
Такім чынам, у пачатку XX ст. прадпрыемства Дорыя-Дзерналовічаў для свайго часу з’яўляецца ў нейкай ступені паказальным. Гаспадары атрымліваюць з яго прыбытак. Аднак далейшаму развіццю гаспадаркі Дорыя-Дзерналовічаў пашкодзілі Першая сусветная вайна і Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года. Дарэчы, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гаспадарчы комплекс Дорыя-Дзерналовічаў выкарыстоўваўся больш за 80 год.
Памяшканні млына і вінакурнага завода захаваліся да нашых дзён і канешне патрабуюць добрага дагляду. Такіх гаспадарчых комплексаў у Беларусі захавалася не вельмі шмат, і ў гэтым плане, нашай Карме пашчасціла. Таму мы павінны захаваць гэты скарб для нашчадкаў, і не дазволіць, каб ён лёг пад колы бульдозера.
Іван Ігнаценка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"