Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Рагачове

День письменности6 верасня 2015 года ў Шчучыне прайшоў 22 Дзень беларускага пісьменства, дзе беларусы змаглі ўбачыць больш тысячы рэдкіх (з прыватных калекцый) і папулярных кніг, газет, часопісаў, фатаграфій, рукапісаў і плакатаў.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі , літаратуры і кнігадрукавання.
За час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй ў культурным жыцці краіны.
Выдавецтвы прадставілі самыя лепшыя кнігі, якія атрымалі прызнан-не не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Як узор – фотаальбом “Беларусь замкавая”, які выклікаў вялікую цікавасць на міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіла ў Маскве. Дарэчы, выданне атрымала гран-пры Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі”. Тады ж узнагародамі былі адзначаны 12 беларускіх выданняў – усе іх можна было ўбачыць у Шчучыне.
Галоўнай падзеяй стала адкрыццё ўзноўленнага палаца Друцкіх-Любецкіх. У ім размясціўся цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы музей і канферэнц-зала.
Інтэрактыўныя пляцоўкі па ўсяму гораду сталі асабліва знакавымі для Шчучына.
Асноўная ідэя мерапрыемства – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і сучаснасцю, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўным развіцці грамадства ў падтрымцы кнігі і чытання, нацыянальнай літатаратуры і кнігавыдавецтва.
Горад Шчучын – адзін з гістарычных і культурных цэнтраў нашай краіны, які мае доўгую і цікавую гісторыю. Горадам па чарзе валодалі Радзівілы, затым Сціпіёны, Друцкія-Любецкія, пасля якіх засталіся замкі, сядзібы. Некаторыя з іх захаваліся да нашых дзён, такія як Шчучынскі палац.
Па словах міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2016 годзе стане горад Рагачоў. Такое рашэнне прыняў нацыянальны арганізацыйны камітэт па правядзенню гэтага дзяржаўнага свята.
Рагачоўшчына стала Радзімай многіх людзей, якія праславілі Беларусь. Парадуемся за нашых суседзяў!
ЗнС

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"