Песня льецца па вёсках Кармяншчыны

IMG_20150917_110917[1]На мінулым тыдні Кармянскі аўтаклуб з чарговым канцэртам наведаў вёскі Паштовая Глінка, Студзянец і Казімірова. Як заўжды артыстаў сустракалі вельмі цёпла: людзі рыхтаваліся, чакалі. А тыя, у сваю чаргу, не расчаравалі аматараў культурнага адпачынку: прадставілі ім вясёлыя песні і прыпеўкі.
Жыхары вёсак з зада-вальненнем падпявалі вака-лістам, асабліва актыўныя спрабавалі танцаваць. Яны заўсёды з радасцю сустракаюць работнікаў аўтаклуба ў сваіх населеных пунктах, таму што іх творчасць – жывая, блізкая да людзей. У песнях можна пазнаць і суседа, і знаёмых, і сябе.
Спевакі развіталіся з сялянамі да наступнага раза. Наперадзе ў іх яшчэ шмат дарог і месцаў, дзе іх жадаюць бачыць іншыя прыхільнікі іх таленту.
Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"