Да 95-годдзя Івана Шамякіна

shamyakin-ivan-petrovich_0

У гэтыя зімовыя дні надзвычай цёпла на сэрцы: мы адзначаем 95-годдзе з дня нараджэння любімага аўтара не аднаго пакалення чытачоў Івана Пятровіча Шамякіна. Ён нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсачцы Карма Добрушскага раёна.

Іван Пятровіч быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе пачатку якой мы адзначым таксама сёлета. Глыбока сімвалічна, што ён і пачаў друкавацца ў першы год вайны ў армейскай газеце “Часовой Севера”, дзе змясціў свае нарысы і вершы. І тэма Вялікай Айчыннай стане адной з самых важных і галоўных у яго мастацкім

педагог, краязнаўца, празаічным летапісе. Яго першае апавяданне “У снежнай пустыні” было напісана ў 1944 годзе, апублікавана адразу ж пасля вайны – у 1946 годзе ў часопісе “Полымя”. Галоўная тэма твора – гераізм савецкіх воінаў у барацьбе з ворагам у жорсткіх умовах Поўначы.
Аповесць “Помста” (1945) услаўляе вызваленчую місію Чырвонай Арміі. Гэты твор абавязкова трэба прачытаць сёння тым, хто так хоча перакрэсліць заслугі Чырвонай Арміі ў тыя цяжкія 1418 дзён і начэй. Аўтар даказвае нам, што чырвонаармейцам ніколі не была ўласціва сляпая помста, яны прынеслі на сваіх плячах справядлівасць і гуманізм многім народам свету, у тым ліку і нямецкаму… Дарэчы, “Помсту” празаік напісаў у Германіі.
Раман “Сэрца на далоні” (1963) ставіць і вырашае перад намі важныя праблемы: сувязь праўды гістарычнага мінулага з сённяшнім днём, узаемаадносіны паміж прад-стаўнікамі розных пакаленняў, якія актуальныя ва ўсе часы. У аповесцях “Шлюбная ноч” (1975), “Гандлярка і паэт” І.Шамякін зноў вяртаецца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. У рамане “Вазьму твой боль” (1978) зноў-такі паказана душэўная драма героя, асірацелага ў вайну. Механізатар Іван Батрак пакутуе ад памяці пра незлічоныя зверствы, учыненыя гітлераўцамі з яго роднымі, трагічным сведкам якіх ён сам і аказаўся. Празаік паказвае нам, што пакуты героя яшчэ больш узмацняюцца з вяртаннем віноўніка смерці яго блізкіх. І такім чынам з’яўляецца новая драма: вайна страляе ў добрых людзей…1296079235805250 У рамане “Зеніт” (1987) Шамякін паказвае крывавыя падзеі апошняга года Вялікай Айчыннай, раскрывае ўнутранае высакародства і гуманізм савецкіх салдат – вызваліцеляў народаў Еўропы. Перачытваеш гэты твор – і проста сэрца болем напаўняецца ад успамінаў пра сучасныя кадры па ТВ, калі паказваецца, што ў многіх кропках гэтай самай Еўропы сёння знішчаецца не толькі памяць, але і фізічна самі помнікі мінулай вайны. А калі гэта робіцца, то і трэцяя сусветная вайна можа паўтарыцца, якая, на жаль, можа стаць апошняй у гісторыі чалавецтва…

Іван Шамякін у пасляваенны час настаўнічаў, з’яўляўся рэдактарам альманаха “Советская Отчизна”, галоўным рэдактарам знакамітага выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Майстра нацыянальнай прозы не стала ў 2004 годзе. А праз два гады імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна было прысвоена Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту.
Яшчэ пры жыцці І. Шамякін стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Творы яго перакладзены больш чым на 30 моў свету, выдаваліся ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі тыражамі. Напрыканцы 70-х гадоў ён займаў пятае месца па чытабельнасці ў СССР сярод пісьменнікаў.
Не страціла сваёй актуальнасці яго проза і сёння. Да яе звярталіся многія чытачы і ў год 70-год
дзя Вялікай Перамогі. І сёлета, у год 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, мы проста абавязаны зноў і зноў вяртацца да яго неўміручай ваеннай спадчыны, каб хлеб наш больш ніколі не пах порахам, каб драўляныя крыжы на вокнах, рассталяных у вайну хат, больш ніколі не з’яўляліся.B035F998-D3B0-4767-847D-CA3BC02A129B_mw1024_s_n

Канстанцін Карнялюк,

г. Віцебск

prokopovka_1382390331_b1

 

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"