Акция «Чернобыльский шлях – дорога жизни» в Корме


Апрель – это тот месяц в году, когда у памятника отселенным деревням в горпоселке наиболее многолюдно. Кого-то приводят сюда воспоминания, кто-то приносит цветы, венки, кто-то просто посещает мемориальное место. Здесь обязательно 26 апреля проходит митинг.

В этом году исполняется 30 лет с момента аварии на Чернобыльской атомной станции и мероприятия у памятника проводятся еще чаще.

 

IMG_2063

В понедельник, 11 апреля, по инициативе областной организации общественного объединения «Белорусский фонд мира» здесь собрались руководство района, представители трудовых коллективов, жители и гости Кормы, чтобы вспомнить о людях, о подвиге, об атомной электростанции, о городе Припять, отдать дань скорби и уважения. В митинге приняли участие делегация областного отделения общественного объединения «Белорусский фонд мира» во главе с ее председателем Тимофеем Глушаковым, артисты – участники акции «Чернобыльский шлях – дорога жизни».
У каждого времени свои герои. Вначале минутой молчания почтили память тех, кто погиб в борьбе с вырвавшимся на волю атомом.
Затем перед собравшимися выступила председатель районного Совета депутатов Татьяна Шехтер.
Она отметила, что 26 апреля 1986 года вошло в историю, как дата самой техногенной катастрофы в истории человечества. И сегодня, спустя 30 лет, мы с болью в сердце вспоминаем те трагические события. Четвертая часть территории нашей республики оказалась загрязненной радионуклидами. Наиболее пострадала Гомельская область и наш район в том числе. 29 деревень и поселков Кормянщины были отселены и захоронены. Но, несмотря ни на что, район живет и развивается.
IMG_2026О последствиях катастрофы и их преодолении говорил Тимофей Глушаков. Об этом должны знать не только нынешнее поколение, но и все последующие, чтобы не допустить подобного в будущем. Поэтому неслучайно состав делегации разновозрастной. Тимофей Иванович отметил мужество тех людей, которые сегодня живут и трудятся на загрязненных территориях, возрождая их к жизни и способствуя дальнейшему развитию. Он вручил благодарности общественного объединения «Белорусский фонд мира» за ликвидацию последствий аварии на Чернобыльской АЭС и многолетний добросовестный труд, способствующий стабильности и безопасности в регионах Гомельской области Михаилу Ивановичу Короткевичу, Анатолию Григорьевичу Сороколетову, Владимиру Павловичу Сенькову.
К памятнику отселенным деревням возложили гирлянды, венки, живые цветы.
В заключение всех присутствующих пригласили принять участие в тридцатой социально-творческой республиканской акции «Чернобыльский шлях – дорога жизни».
Татьяна Климова
Фото М. Богдановича

Канцэрт, прысвечаны 30 гадавіне Чарнобыля

IMG_2290

Трыццаць год споўнілася сацыяльна-творчай рэспубліканскай акцыі «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця». Узрост яе роўны з тэхнагеннай катастрофай, якая адбылася на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 года. Тады, у далёкім 1986-м, беларускія артысты разам з пастаянным ідэйным натхняльнікам, кіраўніком, вядучай Кацярынай Копелевай распачалі штогадовае турне па населеных пунктах Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Брэстчыны і Гродзеншчыны. І першыя артысты, якія выступілі перад гледачамі ў той год, быў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь  «Церніца». Аб гэтым з кармянскай сцэны распавяла Кацярына Іванаўна. А яшчэ яна расказала, што адным з заснавальнікаў акцыі быў старшыня Гомельскага абласнога аддзялення “Беларускі фонд міру” Цімафей Глушакоў. Дарэчы, на юбілейным канцэрце ў Карме паважаны Цімафей Іванавіч прысутнічаў таксама. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Чарнобыльскі шлях ладзіцца пры падтрымцы Дэпартамента ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларускі фонд міру».

Традыцыйна ўсе канцэрты «Чарнобыльскага шляху – дарогі жыцця» пачынаюцца з прадстаўлення талентаў таго горада, дзе яны праходзяць. Так было і ў Карме. Кацярына Копелева першай запрасіла на сцэну нашу юную зорачку – выхаванку раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыю Міроненка, якая выступіла з песняй «Маці Зямля». Затым выступіў сапраўдны талент, хлопчык з вялікім творчым патэнцыялам – Ігнат Сафроненка. Яго пранікнёны верш «Стомлены конік», бездакорнае выканальніцкае майстэрства нікога не пакінулі раўнадушным. Пасля выступіла не менш зорная дзяўчынка таксама выхаванка ЦТДМ – Соф’я Старавойтава з песняй «Маленькі прынц». «Серэнаду» на гітары сыграў вучань школы мастацтваў Мікіта Драздоў. Харэаграфічны ансамбль «Зараніца» выканаў танец «Арлекін».

IMG_2112

Пасля выступлення ўсіх нашых юных талентаў Кацярына Копелева запрасіла іх зноў выйсці на сцэну, дзе ўручыла кожнаму дыпломы, у якіх напісана «За актыўны ўдзел у Міжнароднай сацыяльна-творчай акцыі «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця па роднай зямлі» і творчае майстэрства». Падпісаны гэтыя дыпломы народным артыстам Савецкага Саюза, кампазітарам Ігарам Лучанком і начальнікам Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Уладзімірам Чэрнікавым. На гэтых дыпломах здымкі ўсіх знакамітых артыстаў, якія на працягу трыццаці год прымалі ўдзел у акцыі. Кацярына Іванаўна выказала надзею, што гэтыя ўзнагароды калі-небудзь у жыцці тым, хто іх атрымаў, стануць праваднікамі ў вялікую творчасць.Такія ж узнагароды былі ўручаны тым, хто сваю прафесійную дзейнасць прысвяціў рабоце з дзецьмі, а гэта Людміла Усік, Тамара Антошына, Вольга Дзмітрыева.
І вось на сцэне «Церніца». Іх лірычныя песні, вясёлыя танцы не пакінулі ніводнага гледача раўнадушным. Кожны музычны нумар суправаджаўся працяглымі апладысментамі.
На сцэне малады музыкант, які, дзякуючы «Чарнобыльскаму шляху – дарозе жыцця», атрымаў вядомасць. Гэта баяніст з Мінскага раёну Павел Шайтанаў. Ён з’яўляецца навучэнцам Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага коледжа. Віртуознае выкананне кампазіцыі “Вочы чорныя” выклікала захапленне.
Спявачка, якая родам са Слаўгарада, зараз ужо лаўрэат многіх фестываляў і конкурсаў, а таксама першай прэміі фестываля моладзі і студэнтаў, што праходзіў у Растове-на-Доне, Анастасія Купрыянцава была наступнай.
Сваю творчасць гледачам дарыў выканаўца з Лельчыц Дзмітрый Шуканаў. Зараз ён з’яўляецца артыстам беларуская эстрады. Перш, чым распачаць сваё выступленне Дзмітрый выказаў словы ўдзячнасці Цімафею Глушакову за падтрымку ў пачатку яго творчай дзейнасці.
Богдан Медзведзеў – родам з Краснаполля. Яго падача знакамітай песні Уладзіміра Мулявіна “Чырвоная ружа” ўсім вельмі спадабалася.
Не абышлося без спевака, які амаль пастаянна прымае ўдзел у акцыі, а гэта Генадзь Санько. Ён валодае ўнікальным па сваім дыяпазоне голасам.
Безимени-1Сустрэчы з легендарным кампазітарам, артыстам Эдуардам Ханком заўсёды кармянскі глядач чакае з нецярпеннем і трапяткімі адчуваннямі. Песні Эдуарда Сямёнавіча шырока вядомыя за межамі Беларусі, краін Садружнасці. Яго «Зіма», «Песню першакласніка», «Я ў бабулі жыву», «Жураўлік», «Шчаслівы выпадак», «Малінаўка» і многія іншыя спявалі Эдуард Хіль, Ала Пугачова, ансамбль «Верасы», Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, многія іншыя выканаўцы. І на гэтым канцэрце разам з маэстра іх спявалі кармянцы і госці гарпасёлка. Песні «Самурай» і «Я з Брэста» Эдуард Сямёнавіч выканаў сам. Яго трапныя жарты, ўменне трымаць увагу слухачоў прыйшліся даспадобы ўсім.
Напрыканцы канцэрту на сцэну была запрошана намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама Наталля Сідарава. Яна выказала словы ўдзячнасці за добры настрой, увагу да нас, зачытала і ўручыла прывітальны адрас, падпісаны старшынёй кармянскага райвыканкама Аляксеем Ясонавым, асабіста Кацярыне Копелевай. Кветкі ад равыканкама – удзельнікам акцыі, а падарунак – Цімафею Глушакову.
Віктар Ільюшчанка
Фота М. Багдановіча

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"