Фотарэпартаж: Пакроўскі кірмаш ў Карме

2foto3Традыцыйны Пакроўскі кірмаш адшумеў. Было шмат як гандляроў, так і пакупнікоў. Капусту, моркву, буракі, цыбулю прапаноўвалі фермеры. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы гандлявалі зернем, КСУП “Саўгас “Кармянскі” –  ялавічынай.foto2Шырокі асартымент драўляных вырабаў прадэманстравала камунальнае прадпрыемства. Можна было набыць сурвэткі з ільну, сваю прадукцыю прадавала ткацкая фабрыка.
foto8Мяне вельмі зацікавіў рад, на якім размясціліся прадстаўнікі дзіцячых садоў і школ. Яны гандлявалі гароднінай, сувенірамі, рознымі кухоннымі рэчамі.1foto6foto4Прама па вуліцы расцягнуліся гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Тут можна было купіць духмяныя шашлыкі, гарачыя хот-догі, выпіць гарбаты альбо кавы.
foto7Каля раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел вакальны ансамбль “Элегія” Каменскага сельскага Дома культуры, народны вакальны ансамбль “Землякі” з Баравой Буды, “Галасы сэрцаў” з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

foto9

Забаўлялі народ і дзве кумы. У гэтым вобразе выступалі Вольга Захарэнка і Галіна Кулікова. Вяла праграму Вольга Сафроненка.

Наш праслаўлены народны калектыў з Акцяброўскага цэнтра фальклору “Луца” разам з прадстаўнікамі КСУП “Лепяшынскі” прымаў удзел у сельскагаспадарчай выставе ў Гомелі. Сельгаспрадпрыемства гандлявала цыбуляй і зярном, артысты рабілі музычнае афармленне.

Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"