Кармянскі раённы аддзел па надзвычайным сітуацыям аб прафілактыцы

Кожны павінен ведаць пра бяспеку ў навагоднія святы, таму ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры правядзенні імпрэзы расказалі пра бяспеку.

Галоўнай тэмай пры гутарцы стала выкарыстанне і купля піратэхнічных вырабаў, а таксама правілы паводзін на лёдзе. Актывісты беларускага моладзевага таварыства ратавальнікаў-пажарных прывялі прыклады феерычных шоу і расказалі, на што трэба звярнуць увагу пры куплі такіх «чароўных» вырабаў. Удзельнікі імпрэзы сталі героямі віктарыны, гульняў і бяспройгрышнай латарэі. Таксама гледачы ўбачылі відэастужку «Піратэхніка», даведаліся пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» і атрымалі буклеты «Бяспечны Новы год!».

Дзень прафілактыкі

Ў сувязі са складаным аператыўным становішчам на тэрыторыі раёна працаўнікі Гомельскага абласнога кіравання МНС наведалі Кармянскі раён.  У рамках такой працы быў арганізаваны цэлы шэраг прафілактычных сустрэч.

У адзін дзень прайшлі навучальныя ўрокі бяспекі ў дзіцячым садзе №1 і гімназіі гарадскога паселка Корма. Больш чым за 100 домаўласніцтваў былі абследаваны працаўнікамі. Падчас абследавання правяралася спраўнасць печкавага апалу, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць электраправодкі. Па ўсім выяўленым парушэннямі ўручаліся рэкамендацыі. Вывучалася чыннасць асобных назіральных камісій. Таксама ў рамках дня бяспекі працаўнікі Гомельскага абласнога кіравання МНС наведалі філіял адкрытага акцыянернага грамадства «Гомелён» Кармянскі льнозавод і звярталі ўвагу на навядзенні парадку на тэрыторыі раёна.

Таццяна Балбукова 

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"