Вее водарам траў някошаных…

Квітнеючая вясна пакрысе імкнецца да свайго заканчэння і пакідае надыходзячаму лету не толькі навакольную прыгажосць, але і зарослыя пустазеллем тэрыторыі.

Цэнтральныя вуліцы Кармы звычайна радуюць акуратнымі і дагледжанымі газонамі і клумбамі. Але ледзь збочыш у двары – і карціна змяняецца. Адметнасцю прыдамавых тэрыторый, на жаль, становяцца някошаныя лужкі, захопленыя ўжо збялелымі дзьмухаўцамі, высокай травой і іншым пустазеллем, у якім так цудоўна адчуваюць сябе тыя ж кляшчы і іншыя шкодныя насякомыя. Ды і там, дзе траву скасілі з дапамогай трактара, далёка не ўсё выглядае лепшым чынам.
Найгорш за ўсё тое, што рызыка датычыцца ў першую чаргу дзяцей, бо менавіта яны звычайна большы час знаходзяцца на вуліцы і, у прыватнасці, на газонах у дварах.
Магчыма, адказным за добраўпарадкаванне варта было б звярнуць увагу на гэтую праблему і вырашыць яе па меры магчымасці, не чакаючы бяды.

Алеся Шуцікава, фотаздымак аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"