Гомельшчына вітае сяброў

«Аз» і «Букі» — першыя літары алфавіта, пакладзенага ў аснову стараславянскай пісьменнасці, а затым балгарскай, сербскай, харвацкай, рускай, беларускай, украінскай і іншых моў. Стваральнікі алфавіта Канстанцін (у манастве Кірыл) і Мефодзій жылі і вялі творчую дзейнасць каля 1200 гадоў таму назад. Яны не абмяжоўвалі сваю місію толькі складаннем алфавіта, а пераклалі на славянскую мову кнігі святога пісання. Удзячная памяць аб іх захавалася ў стагоддзях.


Праваслаўная царква прылічыла Кірыла і Мефодзія да ліку раўнаапостальных святых. Больш чым у шасцідзесяці краінах выкарыстоўваецца кірыліца. Яна прымяняецца не толькі ў славянскіх, але і ў некаторых мовах іншых народаў, напрыклад, у мангольскай, калмыцкай, кіргізскай і інш. Дзень беларускай пісьменнасці – свята тых, хто захоўвае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, бережліва адносіцца да роднай мовы.


Праводзіцца ён з мэтай прапаганды лепшых традыцый беларускай культуры, друкаванага слова і духоўнасці беларускага народа. Гэтае свята прызванае павышаць прэстыж пісьменнасці як асновы шматвекавой культуры, узмацняць яе ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, а таксама аддаваць даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам. Ящэ з часоў Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны і Васіля Цяпінскага кніга, як найкаштоўнейшы дар і Боская літасць, аберагалася ў дні ліхалеццяў і жорсткіх выпрабаванняў.


Паспеўшы стаць традыцыйным, свята прайшло па знакамітых цэнтрах беларускага асветніцтва, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў і іншыя. Святкуючы Дзень беларусскай пісьменнасці, мы аддаем даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто заклаў аснову кнігадрукавання, ствараючы ў Беларусі асветніцкія цэнтры, хто ўпрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі. У 2010 годзе сталіцай Дня беларускай пісь-меннасці будуць Хойнікі.


Гэты непаўторны край узрасціў народнага пісь-менніка Беларусі Івана Мележа, які на ўвесь свет праславіў родную зямлю сваёй “Палескай хронікай”. Выдатнейшы твор стаў шэдэўрам народнай мудрасці, красамоўства і разнастайнасці беларускай мовы, культуры, народных традыцый, паказаў жыццё і ўзаемаадносіны паміж сабой палешукоў. Зараз Хойнікі актыўна рыхтуюцца да свята: рамантуюцца вуліцы, праводзіцца рэканструкцыя дзіцячай бібліятэкі, Дома культуры, гарадскога парку, былой панскай сядзібы, дзе плануецца адкрыць краязнаўчы музей.


У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазіцыі герояў твораў Івана Мележа. У святкаванні Дня беларускай пісьменнасці прымуць удзел кіраўнікі краіны, вобласці, раёна, шматлкія госці, адбу-дзецца прэзентацыя друкаваных выданняў, выступленне пісменнікаў з Расіі, Украіны, Беларусі, на пляцоўках – выступленні калектываў, салістаў Гомельшчыны, зорак беларускай сцэны. Да сустрэчы на свяце пісьменнасці!
Віктар ІЛЬЮШЧАНКА