Шэраг новых спецыяльнасцяў адкрываюцца сёлета ў МДУ імя Куляшова

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова з новага навучальнага года распачне падрыхтоўку менеджэраў-эканамістаў у сферы бізнэс-адміністравання і сістэмных праграмістаў. Запатрабаваных у рэгіёне спецыялістаў будуць вучыць на факультэце эканомікі і права і фізіка-матэматычным факультэце.

Недахоп прафесіяналаў у сферы бізнэс-адміністравання, у першую чаргу, адчуваюць буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Падрыхтоўка мэнэджараў-эканамістаў мясцовай вну дазволіць поўнасцю забяспечыць патрэбы рэгіёна ў гэтых спецыялістах, лічыць старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў.

У сваю чаргу, старэйшыя факультэты МДУ імя Куляшова зараз перажываюць своеасаблівы крызіс. У прыватнасці, найменш запатрабаванай апынулася беларуская філалогія. Прычына у рэзкім скарачэнні вучэбных гадзін роднай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйных школах. У цэлым попыт на педагагічныя спецыяльнасці ў абітурыентаў з кожным годам толькі падае, падзяліўся рэктар універсітэта Канстанцін Бандарэнка.

Каб павысіць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы, новыя спецыяльнасці сёлета адкрывае і факультэт замежных моў. Рамана-германская філалогія па двух кірунках: англіская і нямецкая мовы і літаратура, а таксама ангельская і французская мовы і літаратура. Зараз выпускнікам факультэта замежных моў будуць прысвойваць адразу тры кваліфікацыі: філолаг, выкладчык і перакладчык. Раней факультэт абмяжоўваўся толькі падрыхтоўкай будучых выкладчыкаў замежных моў.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"