6 верасня — Дзень беларускага пісьменства

DSC_0110Шчучын чакае гасцей

Сёлета свята прыме Шчучын Гродзенскай вобласці. Перадача эстафеты XXII літаратурнай сталіцы адбылася на цырымоніі закрыцця свята ў Заслаўі ў мінулым годзе.

Па традыцыі Дзень беларускага пісь-менства праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячоў краіны. У розныя гады яно адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціслаўлі, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымалі Полацк, Тураў, Заслаўе. Шчучын сустракае Дзень беларускага пісьменства ўпершыню.
Чаму менавіта гэты горад абраны сталіцай ХХІІ Дня беларускага пісьменства? Шчучынцам ад продкаў застаўся бясцэнны скарб – духоўная спадчына Элізы Ажэшкі, якую хрысцілі ў Каменскім касцёле, і Алаізы Пашкевіч, што 59943854fee9f6cfa2fнарадзілася і пахавана ў гэтых мясцінах, а зараз застыла ў бронзе адметнай паркавай скульптуры ля раённага Дома культуры і так вабіць цікаўных турыстаў.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства стане маштабным, яркім дзействам. Урачыстае адкрыццё свята ў XXII літаратурнай сталіцы адбудзецца заўтра, 6 верасня, але ўжо напярэдадні запланавана шмат цікавага: адкрыццё пасля капітальнага рамонту Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі, міжнародны круглы стол “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства” з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, навукова-практычная канферэнцыя “Шчучынскія чытанні – 2015”, конкурс чытачоў “Жывая класіка”. Вечар першага святочнага дня завершыць “Тэатральны ўік-энд”.
Для гасцей свята падрыхтавана шмат выставачных праектаў: “Клічу вас я на перамогу”, “Якуб Колас. Дарогамі вайны”, “Дзядзькі Адама Міцкевіча. Гісторыя душы”, “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду” .
Таксама разгорнецца экспазіцыя кніг-пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”. Дзень беларускага пісьменства быў бы няпоўным без прэзентацый новых кніг беларускіх пісьменнікаў, творчых сустрэч літаратараў з чытачамі. На свяце адбудзецца прэзентацыя факсімільных выданняў Францыска Скарыны і іх перадача Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У праграме таксама спартыўныя спаборніцтвы, флэшмоб, горад майстроў, майстар-класы і шмат чаго іншага. Гасцям свята будзе цікава ўбачыць самаробныя кнігі, друкарскі станок, якія будуць экспанавацца. Завершыць XXII Дзень беларускага пісьменства цырымонія перадачы эстафеты свята, канцэрт майстроў мастацтва і феерверк.
Усім у сталіцы беларускага пісьменства будзе цікава і зручна. Бо жывуць у Шчучыне надзвычай гасцінныя, добрыя людзі, якія любяць свой горад і тых, хто да іх прыязджае з адкрытай душой.
ЗнС

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"