ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

корма4 верасня 1955 г. Вечарам у памяшканні Кармянскай беларускай школы пачаліся заняткі вячэрняй школы рабочай моладзі. Без адрыву ад вытворчасці тут будуць вучыцца 93 чалавекі.
4 верасня 1975 г. У школах раёна працуе 482 педагогі, 58 выхавацеляў, 24 старшых піянерважатых.
16 верасня 1975 г. Расце матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў раёна. Зараз у іх налічваецца 508 трактароў розных марак, 168 зернеўборачных камбайнаў, 119 бульбаўборачных і іншыя машыны.
27 верасня 1975 г. У нашым раёне гасцілі беларускія пісьменнікі – празаік і нарысіст Леанід Прокша і паэт Мікола Федзюковіч.
30 верасня 1975 г. 460 юнакоў і дзяўчат (студэнтаў эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта) дапамагаюць хлебаробам нашага раёна ва ўборцы бульбы і правядзенні іншых сельскагаспадарчых работ.
5 верасня 1985 г. На цэнтральнай плошчы гарпасёлка ў святы людна. А ў суботу, 31 жніўня, тут адзначалася свята, якое не значыцца ні ў адным календары. Свята вуліцы імя Ільюшчанкі адкрывае старшыня выканкама пасялковага Савета Н.М.Жданава і прадстаўляе ганаровых гасцей, таксама жыхароў Кармы, сястру Ільюшчанкі Вольгу Андрэеўну і пляменніка В.І.Бандарэнку. Слухаюць расказ Васіля Іванавіча кармянцы і ўяўляюць той далёкі люты 1919 года, калі як песня на высокай ноце, былі абарваны жыцці іх земляка, начальніка міліцыі Кармянскага валаснога Савета І.А.Ільюшчанкі, маладога міліцыянера Ф.М.Давыдзенкі і члена рэўкома І.Г.Абатурава.
Многа могуць расказаць ветэраны аб тым, што мы ўжо называем гісторыяй. І кожнаму ўдзельніку свята вуліцы імя Ільюшчанкі цікава было даведацца, што цэнтральная вуліца гарадскога пасёлка да 1924 года называлася Журавіцкая…
Падрыхтавала
Кармянская цэнтральная раённая бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"