Акцыя #МАЁЙКРАІНЕ» праходзіць на Гомельшчыне

маей краине в кр 3

З мэтай прыцягнення грамадзян, у першую чаргу моладзі, да канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганды інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацавання пазітыўнага іміджу Беларусі, з мая па верасень бягучага года ў Гомельскай вобласці праводзіцца акцыя “# МАЁЙКРАІНЕ”. У гэты час плануюцца штомесячныя творчыя канцэрты на адкрытых пляцоўках усіх раёнаў вобласці і г.Гомель з прэзентацыяй акцыі і асвятленнем іх у сродках масавай інфармацыі. Тэлерадыёкампанія “Гомель” будзе праводзіць штотыднёва бліц-апытанне жыхароў вобласці і размяшчаць сюжэты ў сетцы Інтэрнет. У афіцыйнай групе “# МАЁЙКРАІНЕ” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” адбудзецца публікацыя фотаздымкаў і відэаматэрыялаў па наступных тэмах: “Маёй краіне – мая павага”, “Маёй краіне – мой поспех”, “Маёй краіне – мае добрыя справы”.
Заключным мерапрыемствам акцыі стане дабрачынны гала-канцэрт у г.Гомель “Прысвячаю табе, Беларусь!” з удзелам лепшых творчых калектываў вобласці, а таксама ток-шоу “Пушкіна,8”. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць “лайкаў” і галасоў каардынатараў і партнёраў акцыі, атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.
З палажэннем аб правядзенні акцыі “# МАЁЙКРАІНЕ” можна пазнаёміцца на сайце раённай газеты www.kormanews.by.
Прыміце актыўны ўдзел у акцыі, будзьце сапраўдным патрыётам сваёй краіны!
Таццяна Клімава

 

Палажэнне аб правядзенні акцыі « #МАЁЙКРАІНЕ» 

1. Агульныя палажэнні

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.

Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.».

 

2. Каардынатары, партнёры і ўдзельнікі

2.1. Каардынацыю Акцыі ажыццяўляюць

— Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Гомельскай вобласці;

— галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;

— Гомельскі гарадскі, раённыя выканаўчыя камітэты.

2.2. Генеральны інфармацыйны партнёр – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель» (далей – ТРК « Гомель»).

2.3. Да партнёрства ў рамках Акцыі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, іншых арганізацый.

2.4. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца грамадскія арганізацыі, жыхары Гомельскай вобласці, усе жадаючыя.

 

3. Тэрміны і парадак правядзення акцыі

3.1. Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года.

3.2. Усе мерапрыемствы ўдзельнікаў асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. Інфармацыя пра рэалізаваныя справы (тэкст і фота або відэа) выкладаецца ў афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

3.3. Пры размяшчэнні інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках выкарыстоўваюцца хэштэгі #МАЁЙКРАІНЕ, #ДОБРЫГОМЕЛЬ.

 

4. Напрамкі акцыі

4.1. Правядзенне штомесяц, пачынаючы з мая 2016 года, творчых канцэртаў #МАЁЙКРАІНЕ на адкрытых пляцоўках усіх раёнаў Гомельскай вобласці і г.Гомель з прэзентацыяй Акцыі і яе вынікаў, шырокім анонсам і асвятленнем у сродках масавай інфармацыі.

4.2. Правядзенне ТРК «Гомель» штотыднёвых бліц-апытанняў жыхароў вобласці, размяшчэнне сюжэтаў у сетцы інтэрнэт.

4.3. Публікацыя фота- і відэаматэрыялаў у афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» па наступных тэмах:

«Маёй краіне – мая павага»

Мэты і заданні – фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.

Прапанаваныя мерапрыемствы:

• правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;

• віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;

• тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.

«Маёй краіне – мой поспех»

Мэты і заданні – вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.

Прапанаваныя мерапрыемствы:

 

• публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.) у афіцыйнай групе Акцыі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте»;

«Маёй краіне – мае добрыя справы»

Мэты і заданні – з’яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў. Прапанаваныя мерапрыемствы:

• дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;

• добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;

• пасадка дрэў, кветак;

• канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);

• фотасправаздача аб добрых справах у афіцыйнай групе сацыяльнай сеткі «Вконтакте».

4.4. Апублікаванне ў афіцыйнай групе Акцыі ідэй і прапаноў арганізацыі добрых спраў з мэтай збора ўдзельнікаў.

5. Падвядзенне вынікаў акцыі

5.1. Заключным мерапрыемствам акцыі з’яўляецца дабрачынны гала-канцэрт у г.Гомель «Прысвячаю табе, Беларусь!» з удзелам лепшых творчых калектываў Гомельскай вобласці.

5.2. На працягу правядзення мерапрыемстваў акцыі карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Вконтакте» ацэньваюць фотасправаздачы ўдзельнікаў і пакідаюць каментары.

5.3. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць «лайкаў», а таксама галасоў каардынатараў і партнёраў акцыі, узнагароджваюцца ўдзелам у выніковым гала-канцэрце «Прысвячаю табе, Беларусь!», ток-шоў «Пушкіна, 8», а таксама атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі ад аргкамітэта.

6. Заключныя палажэнні

6.1. Арганізатары маюць права выкарыстоўваць імёны, прозвішчы, фатаграфіі, «нікі» ўдзельнікаў акцыі з мэтай папулярызацыі ідэй і каштоўнасцяў. Далейшае выкарыстанне матэрыялаў акцыі з’яўляецца бясплатным, аўтарскія ўзнагароды не выплачваюцца.

6.2. Пытанні і прапановы прымаюцца ў адрас арганізатараў адміністратарам афіцыйнай групы «Вконтакте».

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"