Краязнаўчы каляндар. Ліпень

SONY DSC25 ліпеня 1903 г., 113 год таму, у вёсцы Енцы нарадзіўся беларускі вучоны-дэндролаг, доктар біялагічных навук, прафесар, віцэ-прэзідэнт АН БССР Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч. Памёр 27 снежня 1984 г. у Мінску.
8 ліпеня 1913 г., 103 гады таму, нарадзіўся будучы Герой Савецкага Саюза Павел Уладзіміравіч Несцяровіч, які ў час бітвы за Дняпро ў кастрычніку 1943 г. са сваім узводам сапёраў здзейсніў подзвіг.
14 ліпеня 1920 г., 96 год таму, ў в. Сырская Буда нарадзіўся будучы беларускі пісьменнік Алесь (Аляксандр Кірылавіч) Астапенка. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў, перакладчык з рускай, украінскай, латышскай, літоўскай, украінскай і нямецкай моў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.Памёр 20 ліпеня 1970 г.
7 ліпеня 1924 г., 92 гады таму, Кармянская воласць пераўтворана ў Кармянскі раён, у склад якога ўваходзілі 16 сельсаветаў і 159 населеных пунктаў.
У ліпені 1941 г., 75 гадоў таму, адбыўся візіт сакратара абкаму партыі І. П. Кожара на Кармяншчыну з мэтай арганізацыі падполля. З дабраахвотнікаў (193 чалавекі) быў створаны знішчальны батальён на чале з рэдактарам раённай газеты Мікалаем Казіміравічам Ждановічам. Выдадзены таксама загад аб знішчэнні ці падзеле паміж калгаснікамі ўраджаю збожжа, каб не даць яго ворагу.
У ліпені 1942 г., 74 гады таму, сіламі 221-ай ахоўнай дывізіі СС праводзілася карная аперацыя супраць партызан атрада імя К. Я. Варашылава. У выніку зацятых 4-дзённых баёў партызаны былі выціснуты з вёсак Калюды, Кляпін, Струмень, Труд, Малянік і Ясень. Але партызаны, якія трапілі ў акружэнне, паспяхова з яго выйшлі трыма групамі (на чале з Ушавым, Асташонкам і Бруйком).
3 ліпеня 1943 г., 73 гады таму, ў выніку аперацыі “Баграціён” быў вызвалены г. Мінск (цяпер 3 ліпеня адзначаецца свята вызвалення Беларусі, дзень Рэспублікі, Дзень Незалежнасці).
25 ліпеня 1943 г., 73 гады таму, партызанамі групы Караткевіча (10-я Журавіцкая брыгада) быў узарваны мост на шляху Карма – Меркулавічы на развілцы дарог Чачэрск – Карма (каля в. Струкачоў) даўжынёй да 20 м. Пры гэтым вызначыліся партызаны І. Ісаеў, Ж. Караткевіч, Еўстраценка.

Падрыхтаваў Валерый Варганаў,
настаўнік гісторыі Ворнаўскай школы

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"