Прагулкі па святочнаму “Газетнаму бульвару” ў Рагачове

2Прэса, выдавецтвы Гомельшчыны размясціліся ў Рагачове на пляцоўцы пад назвай “Газетны бульвар”. Кожная рэдакцыя газет, пачынаючы з абласной – “Гомельскай праўды”, прадстаўляла тое ці іншае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя. Наша газета рабіла інсталяцыю рэдакцыі 60-х гадоў, а таксама выставу “Льняная карусель”. Наведвальнікі “бульвара” праяўлялі зацікаўленасць своеасаблівымі экспанатамі, размешчанымі на пля-цоўках. Напрыклад, Рэчыцкая газета “Дняпровец” прывезла з сабой фрагмент нафтавай трубы з вентылем, а таксама узоры нафты розных гатункаў. Нашы суседзі з Буда-Кашалева – рэдакцыя газеты “Авангард”, выставілі велізарную кнігу, старонкі якой былі з расшытых малюнкаў, з вершамі. Рэдакцыя газеты “Чырвоны Кастрычнік” з Акцябрскага раёна інсталявала друкарню, якая існавала ў мясцовых лясах пад час Вялікай Айчыннай вайны. Тут стаяў працуючы друкавальны станок, вінтоўка “Мосіна”, матацыкл з Рудабелкі. Наша пляцоўка таксама збірала мноства наведвальнікаў. Іх цікавіла старая друкавальная машынка, статуэтка самалёта, рарытэтныя фотаапараты. Не паспявалі выстаўляць на стэнды экзэмпляры раённай газеты, як свежыя нумары, так і мінулыя. Людзі разгортвалі наша выданне, чыталі і забіралі з сабой. Жывы ажыятаж выклікалі раздрукоўкі нумароў раёнкі 60-х гадоў, каляндарыкі, блакноты з лагатыпам газеты. А яшчэ вялізнай папулярнасцю карыстаўся так званы макіяж-арт. Яго рабілі нашы супрацоўнікі Вольга Ларчанка і Віола Ляхновіч. Усім жадаючым яны малявалі на твары, руках кветачкі льну, касмічныя ракеты, спадарожнікі, арнаменты. Да мастачак стаяла немалая чарга.
1Многія пляцоўкі рабілі музычную агучку. У кутку Жлобінскай газеты “Новы дзень” спявалі ўжывую песні 80-х гадоў, Мазырская пляцоўка газеты “Жыццё Палесся” прадстаўляла народны фальклорны калектыў. Там скакалі пад гармонік. Цікавымі былі пляцоўкі абласной газеты “Гомельская праўда” і гаспадароў – Рагачоўскай газеты “Свабоднае слова”.
Завітала на “Газетны бульвар” афіціыйная дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай, губернатарам Гомельскай вобласці Уладзімірам Дворнікам, міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Ананіч у суправаджэнні намесніка губернатара Уладзіміра Прывалава, начальніка Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірынай Даўгала, дыпламатычных місій замежных краін. Затрымаліся вы-сокія госці каля нашай пляцоўкі. Аб тэме інсталяцыі, выставе расказала рэдактар газеты “Зара над Сожам” Таццяна Клімава. Яна паведаміла аб адметных падзеях, якія адбыліся ў 60-я годы, а гэта палёт першага касмантаўта Юрыя Гагарына ў космас, імклівая індустры-алізацыя СССР, развіццё сельскай гаспадаркі і іншыя. Распавяла Таццяна Іванаўна і пра тэматычную выставу пад назвай “Льняная карусель”. Прапанавала паспрабаваць булачкі, выпечаныя з выкарыстаннем ільнянога семя.
Заходзілі да нас і прадстаўнікі Кармянскай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Кармянскага райвыканкама Наталляй Сідаравай.
Свята ўдалося.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

і М. Багдановіча

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"