Віншаванне з нагоды 85-гадовага юбілею газеты «Зара над Сожам»

щеповДарагая Таццяна Іванаўна!

Сардэчна віншую Вас і ўвесь рэдакцыйны калектыў са знамянальнай датай –– 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты «Зара над Сожам».

«Зара над Сожам» ў кожным нумары праўдзіва, без скептыцызму і прыхарошвання, шляхам асвятлення падзей у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах паказвае развіццё Кармянскага раёна і краіны у цэлым ва ўсіх яго шматгранных выяўленнях.

Як гэта ні складана, але для кожнага нумара выданню ўдаецца знайсці прывабны для чытача матэрыял і своечасова, без спазнення яго надрукаваць.

Добрая каманда журналістаў, якая стварае газету, умее дакладна і карэктна падаць інфармацыю, палемічна абвастрыць тэму і аргументаваць свой пункт гледжання, данесці да чытачоў тое, што хвалюе сучаснага чалавека. Таму газета заслужана карыстаецца аўтарытэтам у жыхароў не толькі раёна, але і Гомельскай вобласці.

Ваш энтузіязм, шчырае жаданне ўсяліць у чытача веру ў свае сілы, у будучыню дазваляе калектыву газеты «Зара на Сожам» эфектыўна працаваць і дасягаць новых вяршыняў.

Ганаруся і ўдзячны газеце за тое, што і сам з’яўляюся не толькі яе чытачом, але і аўтарам шэрагу артыкулаў, надрукаваных у газеце, які карыстаецца магчымасцю даносіць да выбаршчыкаў інфармацыю аб заканатворчай дзейнасці, а таксама ўласныя думкі аб жыцці нашай краіны праз публікацыі ў гэтым шаноўным выданні.

З нагоды свята шчыра жадаю Вам і Вашым калегам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчага натхнення, а газеце «Зара над Сожам» –– новых дасягненняў на карысць Кармянскага раёна і нашай роднай Беларусі!

З павагай, У.А.Шчэпаў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь

Студзень 2017 г.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"