Нашчадак Дорыя-Дзерналовіча ў Карме

Джэрэмі Дорыя-Дзерналовіч знайшоў час, каб прыехаць у Карму і наведаць сядзібу свайго дзеда. Як казаў сам нашчадак пачэснага роду, задумка такая яго напаткала пасля таго, як з ім звязаўся выкладчык гісторыі з гімназіі нашага гарпасёлка Іван Ігнаценка. Ён і прымаў ў Карме Джэрэмі, які прыехаў з магілёўскімі сябрамі. Там пабываў у Польскім Доме, дзе спрабаваў знайсці звесткі пра продкаў. Далейшая мэта замежнага госця – наведаць мясціны, што ў свой час належылі Дорыя-Дзерналовічам.

IMG_3510Цікава было бачыць генеалагічная дрэва, якое Джэрэмі складаў на працягу цэлага года. Яго ён паказваў дома ў сям’і Ігнаценкаў, дзе быў арганізаваны ўрачысты прыём і нас ветліва сустракалі Уладзімір і Людміла Ігнаценкі.

IMG_3524

Сам Джэрэмі жыве у Францыі, а іменна ў Версалі, што пад Парыжам, трымае фірму, якая займаецца транспартнымі перавозкамі.Мае двух сыноў.

Як расказваў спадар Дорыя-Дзерналовіч, маёнтак захаваўся толькі ў Карме, а таксама спіртзаводы ў нас і ў Рагіне. Джэрэмі зараз 73 гады, але ён вельмі рухавы і жвавы чалавек.

IMG_3527

Акрамя сядзібы Стэфанава, больш нам вядомай як дом Дорыя-Дзерналовіча, мы пабывалі ў гімназіі, а іменна ў музеі беларускіх свят. Там Іван Ігнаценка і дырэктар гімназіі Анжэла Яроцкая расказалі пра гісторыю стварэння музея, планах яго развіцця. Джэрэмі пакінуў свае водгукі ў кнізе пачэсных наведвальнікаў. У наступны дзень вандроўка пана Дорыя-Дзерналовіча была прадоўжана.

Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"