Наш каляндар. Верасень.

326d18a0b30bd23bb25afa4344af52c9“ЯК НАСТАНЕ ВЕРАСЕНЬ – У ГАСПАДАРА ПОЎНАЕ ГУМНО І КІШЭНЬ”.
Наступае мяжа, на якой развітваемся з летам і сустракаем восень. Азначалася яна ў народзе па-рознаму, знакі восені прыкмячалі ўжо на Іллю, потым – на Спаса, на Прачыстую, на Флора і Лаўра. “Верасень – з досвіткам дзень”, паказваючы гэтым самым паступовае скарачэнне дня. Мацней бяруцца халады, звычнымі робяцца туманы, ападаюць лісты з дрэў, чырванее рабіна “У верасні адна ягада – ды тая горкая рабіна”. Але земляроб ведаў чаму парадавацца пад час прыроднай сумоты, бо хоць “верасень месяц халодны, але сыты”; “Як настане верасень – у гаспадара поўна гумно і кішэнь”.
1 (І9 жніўня) – Андрэй, Піцірым, Ціма-фей, Агата, Тэкля.
2 (20) – Самуіл, Сявір.
3 (21) – Фадзей, Васа, Аўрам.
4 (22) – Апанас, Анфуса.
5 (23) – Дзень пакутніка Лупы, прызна-ваўся ўдалым для азімай сяўбы: “на Лупа будзе жыта купа”. “У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што на ўсёй ніве будуць “лупы” – жыта ўзыйдзе і вырасце плешынамі”.
6 (24) – Яўціхій, Іван, Пятро, Арсень, Ге-оргій.
7 (25) – Варфаламей, Ціт, Міна, Яўлогій. “Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей”. Адляталі ў вырай буслы, іх зварот праз дзевяць месяцаў падмацоўваў тлумачэнне, што дзяцей прыносяць менавіта гэтыя птушкі: “Святы Баўтрамей высылае буслоў на дзяцей”. Па надвор’ю на Варфаламея вызначалі характар усёй восені.
8 (26) – Адрыян, Наталля.
9 (27) – Пімен, Анфіса, Сава.
10 (28) – Майсей шанаваўся як збавіцель ад п’янства, асабліва запойнага. Жанкі мужоў-п’яніц, звярталіся да яго за дапамогай.
11 (29) – Дзень адсячэння галавы Іаана Прадцечы (у народзе: Іван Галавасек, Галаварэз, Сценцель, Іван Калінавік (Каліннік)) адзначаўся праваслаўнай царквою строгім пастом. Нельга было есці круглых пладоў, каб не спадобіцца Ірадыядзе, якая забаўлялася галавою Іаана Хрысціцеля, як яблыкам, і каб не садзілася ў бліжэйшы год на целе скулле. Баяліся варыць чырвонае бацвінне, бо ў доме на працягу года пральецца чыя-небудзь кроў. Забаранялася рэзаць нажамі і сячы сякерамі ўсё, што мела круглыя абрысы, нават хлеб кроілі загадзя ці ламалі яго рукамі. Пад пагрозаю пажару рупіліся выпаліць напярэдадні ў печы і ўсяляк пазбягалі звозіць сена ў хлявы. Каб не балела галава, ламалі каліну і варылі з яе кісель ці кашу з аржаной мукой і цукрам. У песнях спявалі, што ён “руняй сцеліць” і “бульбу з поля збірае”.
12 (30) – Аляксандр, Іван, Павел, Дані-ла.
13 (31) – Кіпрыян, Генадзь.
14 (1) – Сямён, Марфа. Дзень Сямёна Стоўпніка “Стаўбуна” меркаваўся як апошні дзень сяўбы азімых: “Святы Сымон – сявец дамоў”. Жыта, пасеянае ў гэты дзень, не будзе баяцца павалу, будзе трымацца “станьком”, высокае, але неўмалотнае. А каб засцерагчыся неўмалоту, няпоўных каласоў, забаранялі на Сымона малаціць. Святыя станавіліся нібы паверанымі селяніна ў зерневай справе: “Да Пятра трэба зямлю паараць, да Іллі – узбаранаваць, да Вялікай Прачыстай – памяшаць і да Сямёна – жыта ўзараць”. Адляталі птушкі ў вырай. Ластаўкі хаваюцца на зіму ў ваду. На Сымона, як і раней на Баўтрамея, знішчалі ў хаце мух.
Другая палова верасня і пачатак кастрычніка звязваліся з пацяпленнем – “баб’е лета”. Бо на гэты час прыпадала пераважна “бабская” работа на агародзе і ў полі. Лагоднае надвор’е спрыяла ўборцы гародніны, капанню бульбы, церці і трапаць лён і каноплі.verasen15 (2) – Хвядот, Руфіна, Іван, Антон, Хвядос.
16 (3) – Феафіл, Дарафей, Пятро, Зінон, Домна, Яўхім, Феакціст, Іван, Васіліса.
17 (4) – Вавіла, Майсей, Піліп, Хведар, Юльян.
18 (5) – Захар, Лізавета, Апанас, Глеб, Давыд, Максім, Хведар, Аўдзей, Раіса.
19 (6) – Дзень успаміну цуда Арыстраціга Міхаіла (Цуда). Калі хто сее жыта, ды не ведае, што за дзень, то ўродзіць цудоўная збажына, а калі хто ўведае ці згадае, але не спыніць работу – з ураджаю атрымаецца “цуда” наадварот.
20 (7) – Сазонт, Іван, Макар, Серапіён, Лука.
21 (8) – Свята Раства Маці Божай шмат у чым пераклікалася з Прачыстай, але было як бы рангам ніжэй, што выявілася і ў назвах: Малая (меншая, другая) Прачыстая (у параўнанні з Вялікай, большай, першай), Спожка (у параўнанні са Спажой. Пачынаўся адлік дням чарговай пары года: “Другі святок – восень, браток”. Была і назва Багач. “Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць”; “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”. Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся, асабліва жанчыны: “Да Багача баба рабача, па Багачы – хоць за плот валачы”. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы.
22 (9) – Якім, Ганна, Язэп, Хвядос, Феа-фан, Харытон, Мікіта.
23 (10) – Павел, Андрэй, Клімент, Пуль-херыя, Пятро.
24 (11) – Хвядора, Сяргей, Герман, Дзмі-тры, Ія. “На Тадору ўсякае лета канчаецца”.
25 (12) – Сямён, Юльян, Хведар.
26 (13) – Лявонцій, Юльян, Лук’ян, Ва-ляр’ян, Пятро.
27 (14) – Узвіжанне (Здзвіжанне, Здвігі) – так у народзе называлася царкоўнае свята, звязанае з ушанаваннем крыжа, які ўздымаўся (“воздвигался” – адсюль і назва свята) над натоўпам вернікаў. “К Здзвігам ўсё павінна быць здзвінута”, г. зн. усе азімыя і яравыя павінны быць звезены з поля.
Чым далей гартаецца народны каляндар, тым часцей згадваецца пра надыход халадоў: “На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы”. Гэта, па ўсім, апошняе свята, якое канчаткова развітваецца з летам. Ключы ад лета – у шызай галачкі, і яна, адлятаючы ў цёплыя краі, замыкае яго і забірае з сабою ключы. Але быў яшчэ адзін рух “здзвіжанне” – выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам “у клубкі”, каб адправіцца на зімовы сон да вясны. Першы вясновы і апошні восеньскі змяіныя ўкусы лічыліся самымі небяспечнымі, таму на Узвіжанне пабойваліся хадзіць у лес, асабліва ж наказвалі тое дзецям. Ёсць легенды пра сыход змей на Узвіжанне на чале з Цар-змеем з залатой каронай (ці рожкамі). Следам за ім – незлічоныя падданыя-паўзуны. Шэсце рухаецца па непраходных для чалавека мясцінах, і калі раптам камусьці здаралася сустрэцца са змяіным “выраем”, то варта было разаслаць перад царом абрус з хлебам-соллю і пакланіцца да зямлі, як той, прапаўзаючы праз абрус, у падзяку скідаў з кароны залаты ражок. Уладальнік такога ражка нібыта набываў незвычайную мудрасць і праніклівасць, здольнасць угадваць чужыя думкі, выходзіць з самых цяжкіх абставін; на яго таксама не дзейнічаў змяіны яд.
28 (15) – Мікіта, Акакій, Максім, Хвядот, Парфірый, Сцяпан, Язэп.
29 (16) – Віктар, Дарафей, Людміла, Язэп, Ісак. У каталіцкім календары гэта дзень Міхаіла, які прадказваў надвор’е: “Калі на Міхала з поўначы вее, то не мей на пагоду надзеі”. Ясная ноч абяцала трывалую зіму.
30 (17) – Вера, Надзея, Любоў, Соф’я.
Калі на працягу верасня ліст на дрэвах трымаецца моцна – зіма няскора прыйдзе.

Падрыхтаваў В. Варганаў,

настаўнік гісторыі Ворнаўскай школы

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"