Акцыю «Твае першыя фінансы» правялі супрацоўнікі Белаграпрамбанку

IMG_8646Іменна так называецца акцыя, якую штогод праводзіць Белаграпрамбанк. Вось і ў гэты раз супрацоўнікі разлікова касавага цэнтра №11 г.п. Карма філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Гомельскае абласное ўпраўленне Наталля Штапенка – выконваючая абавязкі начальніка РКЦ, Лідзія Сасноўская – начальнік аддзела рознічных паслуг і Вікторыя Кухарэнка – спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце наведалі вучняў пятага класа СШ №1. Іх сустракала выконваючая абавязкі дырэктара Алена Суворава. Спецыялісты цэнтра распавялі навучэнцам пра неабходнасць разбірацца і валодаць некаторымі фінансавымі пытаннямі. Усё гэта патрабаванні часу. Яны падарылі ўсім кнігі “Твае першыя фінансы” і паветраныя шарыкі с лагатыпам банка.
Віктар Ільюшчанка,

фота аўтара

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"