Вывучаем свой род

Напачатку нагадаем галоўнае, каб можна было з чаго пачаць. Гэта тэрміны, без якіх не абыйсціся, калі граматна задаеш пытанні ці робіш запыты ў розныя ўстановы.
Генеалогія – навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем роднасных узаемасувязей людзей, гісторыяй родаў, паходжаннем асобных асоб, устанаўленнем сваяцкіх сувязей, складаннем роспісаў пакалення і генеалагічных дрэў.
Сям’я можа быць: 1) невялікай і манагамнай (складаецца з бацькоў (аднаго пакалення), якія выхоўваюць дзяцей); 2) манагамнай з некалькімі пакаленнямі разам з бабулямі, дзядулямі, унукамі і г.д.; 3) вялікая, з прадстаўнікамі многіх пакаленняў, таксама з усыноўленымі, кумамі, сваякамі і г. д.
Спадчына сям’і, роду – усё тое, што пераемна пераходзіць ад папярэдняга да наступнага, тое, што чалавек атрымаў ад сваіх папярэднікаў: бацькоў, дзядоў, прадзедаў, прапрадзедаў. Гэта праяўляецца ў фізічных і духоўных якасцях самаго чалавека: у форме твару, носа, вушэй, колера вачэй і валасоў, групе крыві, характары, тэмпераменце. Маёмасныя і духоўныя здабыткі папярэднікаў: пабудаваная бацькам ці дзедам хата, дагледжаны сад, намаляваныя карціны, напісаныя кнігі, складзеныя песні і шмат іншага. Матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што пакінулі нам нашы продкі.
Род – гэта калектыў кроўных родзічаў, якія вялі сваё паходжанне па адной лініі (мацярынскай або бацькоўскай), усведамлялі сябе патомкамі агульнага продка і мелі агульнае радавое імя. У цяперашні час родам называюць шэраг пакаленняў блізкіх па крыві людзей, якія паходзяць ад аднаго продка.
Родзічы і сваякі. У сучасных сямейных адносінах выдзяляюць роднасць па прамой лініі (бацькі і дзеці, продкі і нашчадкі) і па бакавой (браты і сёстры, дзядзькі, цёткі і пляменнікі). Для абазначэння ступені роднасці ўжываюцца розныя словы-тэрміны: тата, мама, дачка, сын, дзед, баба, прадзед, прабабка, унук, унучка. Выдзяляюць некалькі ступеняў роднасці і сваяцтва. Да першай ступені кроўнай роднасці ў беларусаў адносяць бацьку (тату), маці (матку, маму), сына, дачку. Да другой ступені – дзеда, бабу, унука і ўнучку; да трэцяй – прадзеда, прабабку, праўнука, праўнучку. Значна радзей ужываецца чацвёртая ступень радства: прапрадзед, прапрабабка, прапраўнук, прапраўнучка. Далейшыя ступені кроўнай роднасці называюцца агульна: продкі, дзяды, дзяды-прадзеды, нашчадкі.
Назвы роднасці першай ступені бакавой лініі: брат, сястра, пляменнік, пляменніца; другой ступені – дзядзька, цётка, стрыечны (дваюрадны) брат, стрыечная (дваюрадная) сястра. Назвы трэцяй і наступных ступеняў бакавой лініі ўжываюцца рэдка і падаюцца, звычайна, апісальна.
Асобную групу сваякоў складаюць хросныя бацькі, хросныя дзеці – хроснік (хрэснік), хросніца (хрэсніца), а таксама назвы кум і кума. Усе яны звязаны з царкоўным абрадам хрышчэння.
У гаворках паміж людзьмі часта ўжываюцца розныя агульныя назвы роднасці: радня, родзічы, радзіна, сваякі, свае, адроддзе, род.
Радавод – гэта гісторыя роду, якая гаворыць аб ягоным паходжанні, аб пераемнасці пакаленняў і кроўнай сувязі паміж сямейнікамі.
Радаводныя дрэвы – графічныя выявы радаводаў. Яны дазваляюць прасачыць развіццё пэўнай галіны роду, вызначыць ступень роднасці з іншымі родзічамі. Гэта вельмі старая традыцыя, бо шляхта здаўна і ва ўсіх краінах цаніла веды аб сваіх продках, ганарылася старажытнасцю і славутасцю сваіх родаў. Але, каб мець радавод, неабавязкова быць шляхцічам – памятаць пра сваіх продкаў варта кожнаму.
Радаводы складаюцца па мужчынскай і жаночай лініях, ці, як раней казалі, “па мячу” і “па кудзелі”.
Перад тым, як складаць радавод, трэба выбраць яго тып. Радаводы бываюць: сыходзячыя (паказваюць усіх нашчадкаў родапачынальніка) і ўзыходзячыя (паказваюць усіх продкаў асобы, якая вядзе пошукі). Апошні схематычна выглядае так: “Я – БАЦЬКА/МАЦІ – БАБУЛЯ, ДЗЯДУЛЯ/ БАБУЛЯ, ДЗЯДУЛЯ” і г. д.
Асаблівасцю ўзыходзячага радаводу з’яўляецца тое, што пры яго складанні пастаянна нарастае колькасць новых ліній. Што значна ўскладняе далейшыя пошукі. Таму часцей за ўсё абмяжоўваюцца адной-двума лініямі і адсочваюць іх “па мячы” (па мужчынскай лініі).
Сямейныя сувязі. Генеалогія з’яў-ляецца асновай для існавання розных званых сямейных сувязяў (у розных выразах: гальштукі, вузлы, адносіны, кроў, сям’я, генеалогія). Генеалагічныя стасункі паміж людзьмі, з характарам біялагічнай сувязі (генетычна, натуральна, рэальна). Шырока прызнана, што крыніца крыві сувязяў разглядаецца як паходжанне прыналежнасці выхадцаў з пар дзіцячых (дашкольных) бацька і маці. Таксама – звязаныя з мэтай мець патомства мужчыны і жанчыны (незаконнанароджаны).
Разлічваюцца градусы і лініі (пры прававым эквіваленце) генеалагічнай роднасці і прыналежнасці для незаконнанароджаных. Нават пры адным агульным продку (паміж нашчадкамі, уладальнікамі маёмасці). Юрыдычна перавагу мае законна народжаны нашчадак.
Праграмнае забеспячэнне. Існуюць праграмныя сістэмы кіравання генеалагічнымі даследаваннямі і аналізам, сярод іх пад вольнымі ліцэнзіямі распаўсюджваюцца прадукты: «LifeLines», «GRAMPS» і інш. Гэта найбольш “прасунутым” у інфармацыйных тэхналогіях нашым чытачам. Але гэтыя праграмы значна аблягчаюць справу.
Генеалагічнае даследаванне право-дзіцца на аснове канкрэтных крыніц, у прыватнасці паказчыкаў. Пасля ўстанаўлення неабходных фактаў генеалагічных, каб генеалагічныя табліцы адлюстроўвалі адносіны паміж членамі сям’і (напрыклад, генеалагічнае дрэва). У даследванні выкарыстоўваюцца розныя формы дакументаў, публікацыі (напрыклад, кнігі, сцэнарыі, артыкулы); і сёння электронная інфармацыя, электронныя копіі дакументаў і кніг (напрыклад, на сайтах). Такія публікацыі часта прыраўноўваюцца да генеалогіі (генеалогія сям’і, роду). Для генеалагічных даследаванняў па генеалогіі можа быць прыцягнуты і прафесійны спецыяліст (зразумела, за вашы грошы).
Нагадаем агульную паслядоўнасць магчымых вашых дзеянняў: 1) устанаўленне інфармацыі для пошуку (размовы са старэйшымі сваякамі), прагляд дакументаў, што захаваліся і г.д.; 2) збіранне і пошук звестак; 3) сістэматызацыя, аналіз звестак; 4) рэканструкцыя ўласнага радаводу, складанне радаводнага дрэва. Звычайна пункты 3 і 4 азначаюць ужо ўласнае генеалагічнае даследванне.
Далей мы падрабязней распавядзем пра паслядоўнасць дзеянняў па вывучэнні гісторыі роду і месцы, куды можна звярнуцца ў пошуках інфармацыі.
(Працяг тэмы ў наступных выпусках “Краязнаўчай крынічкі”)

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"