Чым жыла Кармяншчына

12 верасня 1959 года. Развіваюць птушкагадоўлю. У саўгасе «Руднянскі” праяўляюцца клопаты аб развіцці птушкагадоўлі. У аддзяленнях будуюцца тыпавыя круглыя птушкафермы. Так, напрыклад, у вёсцы Залатаміно ўзведзена новае памяшканне для качак. Да гэтага часу птушка знаходзілася ў летніх лагерах. Тут жа будзе выкапан пруд.

У першым аддзяленні (в.Быч) заканчваецца будаўніцтва круглага птушніка.

Цяпер у саўгасе ёсць 359 курэй-нясушак. Штодзённа ад іх птушкаводы атрымліваюць па 70-80 яек. Вырошчваюцца таксама 3.180 куранят, 1.155 качак і 1.328 гусей.

Саўгас прадаў дзяржаве 2.000 кілаграмаў птушынага мяса і 22 тысячы яек. У хуткім часе будзе рэалізавана яшчэ 4000 кілаграмаў мяса.

10 верасня 1959 года. Пачатак навучальнага года ў новай школе. Сёлета члены будаўнічай брыгады сельгасарцелі “Кастрычнік” прыпаднеслі навучэнцам Лебядзёўскай пачатковай школы падарунак – закончылі будаўніцтва новай школы. Колькі было радасці ў школьнікаў 1 верасня, калі яны прыйшлі на першыя заняткі ў новы прыгожы будынак!

Будаўнічыя работы вытварыла брыгада на чале з цесляром М.Кротавым.

25 верасня 1979 года. У саўгасе “Кармянскі” пабудаван завод. Нядаўна ў кароцькаўскай брыгадзе здадзен у эксплуатацыю завод па вытворчасці абязводжаных кармоў. У ім устаноўлены два агрэгаты АВМ – 1,5А, а таксама два гранулятары. Завод зможа кожныя суткі вырабляць 32 тоны кармоў.

З увядзеннем у строй гэтага завода стала магчыма поўнасцю забяспечыць грамадскае пагалоўе абязводжанымі кармамі.

12 верасня 1989 года. З кожным годам расце і прыгажэе наш райцэнтр. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сацкультбыту. Колькі будаўнічых пляцовак зараз у Карме, гэта ведаюць і дарослыя, і дзеці. Пляцоўкі гэтыя амаль на кожным кроку. Ганарацца кармянцы і сваім цэнтральным стадыёнам, крытым спартыўным комплексам. І ў гэтыя дні на стадыёне “кіпіць” работа. Вось-вось уступіць у строй новы будынак для каментатараў і суддзяў, гумавая бегавая дарожка.

Падрыхтавала Кармянская цэнтральная бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"