Ведаць і шанаваць галоўныя сімвалы краіны 

Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба ў два радкі напісаны золатам словы: «Рэспубліка Беларусь».
Дарэчы, сцягі для дзяржаўных устаноў шые адзінае прадпрыемства ў краіне. Тут дакладна звяраюцца з эталонам. Інтэнсіўнасць каляровых адценняў таксама вызначана гостам, а тканіны выбіраюць у залежнасці ад прызначэння сцяга. Напрыклад, кабінетны робяць з глянцавай. Сцяг не сшываюць з гатовых чырвоных і зялёных тканін. Выяву спачатку друкуюць на паперы, а потым пераносяць на палатно.
Тыя, хто жадае больш даведацца пра галоўныя сімвалы нашай краіны, могуць наведаць выстаўку, аформленую ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі г.п. Карма, азнаёміцца з прадстаўленай на ёй літаратурай.
Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сімвалаў адлюстроўваюць патрыятычныя і культурныя традыцыі, гісторыю і будучыню нашай дзяржавы. Ведаць і шанаваць іх – святы абавязак кожнага грамадзяніна.

Алеся Шуцікава

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"