Першы сноп зажаты – ў камбайнёраў пачалася гарачая пара

Поле КСУП “Саўгаз “Кармянскі” ў вёсцы Ворнаўка сёння было ў цэнтры ўвагі. Тут сабраліся самыя галоўныя героі сезона сбору ўраджая. Супрацоўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства прымалі віншаванні з традыцыйным для Беларусі святам Зажынак. Словы павагі і ўдзячнасці за іх нялёгкую працу і пажаданні добрага ўраджаю прагучалі ад старшыні Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Шэхцер і ад намесніка старшыні Кармянскага райвыканмама, кіраўнікаўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Лашкевіча.

Абрадавыя зажыначныя спевы, зажынанне першага снапа і ўручэнне яго дырэктару КСУП “Саўхоз “Кармянскі” Арцёму Печкурову распачалі жніво. А перад тым сярод механізатараў і гасцей падзялілі каравай са збожжа мінулага года. Камбайны выйшлі ў поле. Наперадзе іх чакае галоўная падзея гэтага лета – ўборачная кампанія.

Татьяна КУЛАКОВА, фото Елены ЛЕЩЕНОК

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"