ЧЫМ ЖЫЛА КАРМЯНШЧЫНА

корма3 ліпеня 1965 г. Літвінавіцкая сярэдняя школа па праву называецца апорнай: педкалектыў яе ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва Вашчанскай, Руднянскай, Паштова-Глінскай і Хляўнянскай васьмігадовымі школамі, а таксама пяццю пачатковымі.
20 ліпеня 1965 г. Выконваючы рашэнні сакавіцкага Пленума ЦК КПСС, рабочыя саўгаса “Кармянскі” датэрмінова, 16 ліпеня, выканалі гадавы план продажу мяса дзяржаве. Усё мяса здадзена высокай кандыцыяй. За шэсць месяцаў у саўгасе атрымана па 72 цэнтнеры мяса на 100 гектараў ворыва.
22 ліпеня 1965 г. На камсамольскім сходзе, які адбыўся ў саўгасе “Валынцы”, моладзь вырашыла арганізаваць нядзельнікі і на заробленыя грошы купіць гармонікі для брыгадных клубаў.
24 ліпеня 1965 г. 4 ліпеня на месцы партызанскіх баёў каля вёскі Кляпін адбыўся мнагалюдны мітынг, прысвечаны сустрэчы партызан і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
3 ліпеня 1975 г. Вось і закончыліся выпускныя экзамены ў школах раёна. Сёлета іх паспяхова вытрымалі 710 дзесяцікласнікаў і 884 васьмікласнікі.
15 ліпеня 1975 г. Нядаўна жаночая валейбольная каманда нашага раёна выступала на першынстве рэспублікі спартыўнага таварыства “Ураджай”, на якім абараняла гонар Гомельскай вобласці. Нашы спартсменкі праявілі вялікую вытрымку і волю да перамогі і сталі чэмпіёнкамі рэспублікі. Усе ігракі каманды ўзнагароджаны залатымі медалямі, каштоўнымі падарункамі і дыпломамі 1 ступені. Гэта самы вялікі поспех валейбалістак і іх трэнера Мікалая Лашкевіча.
Падрыхтавала
Кармянская цэнтральная раённая бібліятэка

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"