Гонар быць беларусам

CKkx68AU0lEЛюбоў да Радзімы і гонар за яе ва ўсе часы з’яўляліся адметнымі рысамі сапраўдных патрыётаў, таму што толькі ў павазе да мінулага і будучага сваёй краіны магчыма станаўленне грамадзяніна. Нашы суайчыннікі, дзе б яны не былі, ніколі не павінны забываць, што яны беларусы. А што гэта на самой справе так, даказалі вынікі конкурса патрыятычнай фатаграфіі “Я ганаруся, што я з Беларусі”, які праводзіўся з 10 жніўня па 16 верасня. Усяго было даслана больш за дзве тысячы фотаздымкаў з розных куткоў не толькі Беларусі, але і з іншых краін свету. Работы прыходзілі з Расіі, Ізраіля, Канады і іншых месцаў.

На мінулым тыдні арганізатары конкурса: галоўнае ўправленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” і Палац культуры “Беліцкі” ўзнагародзілі пераможцаў. Дыпломамі былі адзначаны 22 фатаграфіі. Адна з іх належыць фотакарэспандэнту раённай газеты Міхаілу Багдановічу.
Па ўмовах конкурса, каб прыняць ўдзел, здымак павінен быў адпавядаць аднаму з трох патрабаванняў: змяшчаць элементы атрыбутыкі нацыянальнай беларускай культуры – адзенне, музычныя інструменты, прадметы быта і гэтак далей; быць зробленым у месцы, якое адлюстроўвае нацыянальны каларыт – на фоне помнікаў архітэктуры, славутых мясцін ці паказваць нацыянальныя асаблівасці. Умовы былі здзейснены, і на конкурс адаслалі фотаздымкі беларускіх дзяўчат-прыгажунь, якія святкуюць дзень горада, пастановачныя фотаздымкі жанчын з кветкавымі вянкамі і іншыя. Але самай першай была арганізавана фотасесія сям’і Тамашковых. Пры дапамозе цэнтра культуры і вольнага часу, які прадставіў беларускія нацыянальныя касцюмы, адсняты цікавыя фатаграфіі. Адна з іх і перамагла.
А потым аўтараў лепшых работ запрасілі прыняць удзел у праграме абласной телерадыёкампаніі “Пушкина, 8. Милости просим”, якая прайшла 17 лістапада. У гэты ж дзень пераможцам уручалі дыпломы і памятныя сувеніры. Узнагароду атрымаў і Міхаіл Багдановіч.
Ён падзяліўся сваім ўраджан-нямі: «Перамога ў гэтым творчым спаборніцтве – не толькі мая заслуга. Усім калектывам рэдакцыі мы разважалі, прапаноўвалі розныя ідэі, выбіралі герояў, шукалі для іх касцюмы і г. д. Дарэчы, Аксана і Мікалай Тамашковы – сапраўдныя героі сучаснасці: дружныя, актыўныя і, самае галоўнае — патрыёты.
Вестка аб тым, што ў конкурсе мы сталі аднымі з лепшых, вельмі парадвала мяне і маіх калег. Будзем і далей прымаць удзел у розных творчых спаборніцтвах, праслаўляць любую Кармяншчыну і нашых землякоў».
Таццяна Жлоба

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"