Чарговы раз паказалі творчае майстэрства

fRDw_P7HwOmdjVnc1t-Z8wRp5llXP-etpH0B72IUDqbSfdlqSZ6UxOvO6HCPKZ9u9gczwvYlJw8GuBglYnQH7A==Добрай навінай парадавалі нас супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Дзве пары артыстаў – члены мастацкага калектыва “Спадчына” Вольга Захарэнка і Іван Ігнаценка, а таксама Анастасія Сіманкова і Дзяніс Рыбянкоў сталі лідэрамі IX рэспубліканскага фальклорнага фестываля “Берагіня”, што праходзіў 23-24 чэрвеня ў Акцябрскім раёне. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 900 чалавек, у лік якіх увайшлі 170 пар-удзельніц, замежныя калектывы з Сербіі, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны. Ацэньвала конкурсныя выступленні аўтарытэтнае журы.
Нашы артысты правялі сур’ёзную падрыхтоўку: рэпеціраваць на чале з мастацкім кіраўніком Людмілай Саломінай пачалі яшчэ ў сакавіку. У культурным спаборніцтве Кармянскі раён быў прадстаўлены ў дзвюх падгрупах: 17-25 гадоў (Дзяніс і Насця) і 26-50 гадоў (Вольга і Іван). У іх выкананні журы ўбачыла шмат цікавых танцаў: “Абэрак”, “Верацяно”, “Яблычка”, “Ночка”, “Каробачка” “Субота”, іправізаваныя полька і вальс і многія іншыя. Майстэрства нашых землякоў уразіла: су-дзейская калегія на адкрытым галасаванні выстаўляла “дзевяткі”, а ў асноўным “дзесяткі”. А пасля падліку галасоў нашы танцоры Дзяніс і Анастасія сталі лаўрэатамі трэцяй ступені, а Вольга і Іван пераможцамі конкурса дуэтаў выканальнікаў беларускіх побытавых танцаў.
Мастацкі кіраўнік “Спадчыны” вельмі рада такому поспеху і дзеліцца з намі сваімі ўражаннямі: “Для нас вельмі важна і прыемна прымаць удзел у конкурсах такога ўзроўня і маштаба. Фестываль “Берагіня” праходзіць раз у два гады. Мінулым разам артысты з нашага раёна (калектыў “Сустрэча”) занялі першае месца ў сваёй намінацыі, за што атрымалі званне “Народны калектыў”. На гэты раз таксама ўдалося паказаць добры вынік, штодзенная руплівая праца, майстэрства, набытае гадамі, аказаліся плённымі. Мы гэтым вельмі задаволены, таму што такім чынам праслаўляем не толькі сваё імя, але і ўсю родную Кармяншчыну”.
Мы яшчэ раз віншуем нашых артыстаў і жадаем ім далейшых творчых дасягненняў.
Таццяна Кулакова

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"