Мы спыталі

Якімі дасягненнямі нашых землякоў вы ганарыцеся?

Таццяна Захарэнка, рэдактар інтэрнэт-рэсурса рэдакцыі газеты “Зара над Сожам”
– Вельмі ганаруся нашым зем-ляком, маладым навуковым супрацоўнікам Акадэміі на-вук Беларусі Уладзімірам Лябедзькам. Я нават вучылася ў адной з ім школе – Кляпінскай. Гэты чалавек – сапраўдны пат-рыёт сваёй малой радзімы, якую ён услаўляе ў малюнках, навуковых вышуках. Уладзімір змог знайсці, зафіксаваць і ўнесці ў “Чырвоную кнігу Бела-русі” рэдкія расліны: граздоўнік і архідэю, назва якой Вянерын пантофлік. Чым не гонар?

Алеся Сасноўская, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх
– Кармяншчына славіцца мно-гімі знакамітымі людзьмі, але я асабліва выдзяляю Аляксанда Андрэевіча Філімонава – урад-жэнца вёскі Кучын Кармянскага раёна, Героя Савецкага Саю-за, доктара гістарычных навук, прафесара. Аляксандр Андрэевіч узнагароджаны ордэ-намі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Урна з прахам нашага знакамітага земляка захавана ў скверы на Плошчы Свабоды.

Нікіта Лістапад, культарганізатар Літвінавцікага Дома культуры
– Хто не ведае нашага знака-мітага земляка Панцелеймона Мікалаевіча Лепяшынскага – вучонага, педагога, рэвалю-цыянера, паплечніка У.І. Леніна, арганізатара ў маёй роднай вёсцы першай дзіцячай школы-камуны? Ён праславіў наш раён сваімі добрымі справамі, наработкамі, змог наладзіць вучэбны і працоўны працэс для дзяцей сялян. Дзякуючы яму многія сталі добрымі людзьмі.

Наталля Шынкарэнка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Кармянскага ТЦСАН, старшыня раённага аддзялення “Беларускага таварстыства Чырвонага Крыжа”
– Я ганаруся нашымі спарт-сменамі. Вось, напрыклад, будучая зорка вольнай бараць-бы Арцём Белавусаў. Гэты юны барэц ужо паказаў свае здольнасці. Ён з’яўляецца неаднаразовым чэмпіёнам воб-ласці, рэспублікі, удзельнічаў у Чэмпіянатах Еўропы. За такімі маладымі будучыня нашай краіны.

Яўгеній Дзергачоў, выконваючы абавязкі старшыні Ворнаўскага сельскага Савета дэпутатаў
– Адчуваю гонар за ўсіх нашых землякоў, асабліва За Паўла Уладзіміравіча Несцяровіча – Героя Совецкага Саюза і Мікалая Дзмітрыевіча Несцяровіча – батаніка-дэндролага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі Беларусі, доктара біялагічных навук, професара, заслужанага дзеяча навук БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя паважаныя людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю нашай краіны.

Святлана Піліпчук, выхавацель дзіцячага сада №5
– Люблю вершы беларускіх паэтаў. Адзін з іх – наш зямляк – Авяр’ян Дзеружынскі. Яго вершы ўслаўляюць родную зямлю, любоў да свай Радзімы. Многія з вершаў: “Мінскі вальс”, “Дзявочая лірычная”, “Песня аб Мінску”, “Мяцеліца” пакладзеныя на музыку. А яшчэ Авяр’ян Сафонавіч пісаў многа твораў для дзяцей. Ганаруся, тым, што такі чалавек нарадзіўся на зямлі Кармяншчыны.

Зара над Сожам

Редакция газеты "Зара над Сожам"